Лі Кэцян сустрэўся са старшынёй 73-й сесіі ГА ААН
  2018-08-09 15:16:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння ў другой палове дня сустрэўся ў Бэйдайхэ са старшынёй 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Марыей Фернанда Эспіносай Гарсес.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай нязменна адстойвае аўтарытэт ААН і падтрымлівае ключавую ролю, якую арганізацыя адыгрывае ў міжнародных справах, усебакова паглыбляе свой удзел у рабоце ААН па такіх напрамках, як палітыка, эканоміка, грамадзтва, развіццё і міратворчасць, будзе працягваць усімі магчымымі сіламі выконваць свой міжнародны абавязак і выступаць у якасці стваральніка міру ва ўсім свеце.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР таксама ўказаў, што ўсе краіны павінны адстойваць заснаваны на правілах міжнародны парадак, выконваць палажэнні і прынцыпы Статута ААН і iмкнуцца вырашаць супярэчнасці праз дыялог і кансультацыі. Важна абараняць базавыя правілы СГА, прытрымлівацца і ўдасканальваць сістэму свабоднага гандлю, стымуляваць лібералізацыю і спрашчэнне гандлю і інвестыцый, а таксама прасоўваць дэмакратызацыю міжнародных адносін і ў цэлым выступаць супраць пратэкцыянізму.

Лі Кэцян падкрэсліў, што ААН, СГА і іншыя арганізацыі павінны ўдасканальвацца і праводзіць рэформы, аднак рэформы павінны рэалізоўвацца пры захаванні міжнароднага парадку, які сфарміраваўся пасля Другой сусветнай вайны, і пры выкананні Статута ААН і такіх важных прынцыпаў, як свабодны гандаль.

У сваю чаргу, М.Ф.Эспіноса Гарсес паказала, што ААН надае павышаную ўвагу адносінам з Кітаем. Яна выбрала для свайго першага візіту ў якасці старшыні 73-й сесіі ГА ААН менавіта Кітай, і гэта звязана з тым, што цалкам відавочныя важная роля, якую Кітай адыгрывае ва ўзмацненні мультылатэралізму, і той значны ўклад, які краіна зрабіла ў рамках аказання падтрымкі дзейнасці ААН. ААН мае намер сумесна з Кітаем і іншымі краінамі свету сумесна адстойваць заснаваны на правілах міжнародны парадак і стымуляваць свабодны гандаль у рамках міжнароднага права і сістэмы СГА. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040