Новыя амерыканскія пошліны на тавары з КНР
  2018-08-09 15:27:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7 жніўня Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША апублікавала яшчэ адзін спіс кітайскіх тавараў агульным коштам 16 млрд. долараў, на якія ЗША ўвядуць дадатковыя пошліны ў памеры 25% з 23 жніўня. Прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР 8 жніўня ўвечары заявіў, што амерыканскі бок зноў паставіў свае ўнутраныя законы вышэй міжнародных, і дзеянні гэтыя вельмі неабгрунтаваныя. Для абароны ўласных правоў і шматбаковай гандлёвай сістэмы кітайскаму боку даводзіцца ўвесці 25-працэнтныя мытныя пошліны ў дачыненні да тавараў з ЗША коштам 16 млрд долараў. Меры ў адказ будуць уведзены адначасова з амерыканскімі. Падыход кітайскага боку такі: мы не хочам гандлёвай вайны, але і не баімся яе, мы гатовыя да гандлёвай вайны. Кітай таксама не адмаўляецца ад паглыблення рэформаў і адкрытасці.

Перад увядзеннем новых пошлін на кітайскія тавары Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША спецыяльна правяло слуханні з нагоды іх абгрунтаванасці. Абсалютная большасць прадстаўнікоў хімічнай прамысловасці, электронікі, фотаэлектрычнай прамысловасці і іншых галін выказалі непакой, што павышэнне тарыфаў прывядзе да павелічэння сабекошту вытворчасці, што прывядзе да страты працоўных месцаў і, у рэшце рэшт, пашкодзіць эканоміцы ЗША, знізіць канкурэнтаздольнасць амерыканскай прамысловасці. Некаторыя малыя прадпрыемствы будуць вымушаны зачыніцца. У выніку толькі шэсць з 82 прадстаўнікоў падтрымалі ўвядзенне тарыфаў.

Для амерыканскага ўрада павелічэнне мытных пошлін – не толькі метад стрымлівання развіцця Кітая. Па паведамленні «Нью-Ёрк Таймс», з пачатку мая Міністэрства гандлю ЗША атрымала каля 20 тыс. заявак прадпрыемстваў на зніжэнне тарыфаў на стальную прадукцыю. Міністэрства не ратыфікавала ніводнай заяўкі. Дзве самыя буйныя сталеліцейныя кампаніі ЗША пралабіравалі адмову ад просьбаў сотні амерыканскіх прадпрыемстваў, абгрунтаваўшы гэта тым, што мытная пошліна забяспечвае дзяржаўную бяспеку і стымулюе вытворчасць сталі ў краіне.

Але ці сапраўды павелічэнне мытных пошлін абараняе дзяржаўную бяспеку ЗША? Чыноўнікі амерыканскага ўрада перакананыя, што павелічэнне мытных пошлін прыносіць ім карысць. Зыходзячы з гэтага, яны заплюшчваюць вочы на праблемы вытворцаў і спажыўцоў сваёй краіны. І паводле даных Інстытута міжнароднай эканомікі Петэрсана, дзеянні ЗША могуць пазбавіць працоўных месцаў 195 тыс. амерыканцаў на працягу бліжэйшых трох гадоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040