ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць Расіі па справе Скрыпалей
  2018-08-09 16:10:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць РФ па справе аб меркаваным атручванні былога расійскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі. Пра гэта заявіла ў сераду афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Хізэр Наўэрт.

Паводле яе слоў, Вашынгтон у панядзелак прыйшоў да высновы, што расійскі ўрад "прымяніў хімічную або біялагічную зброю ў парушэнне міжнароднага права або выкарыстаў смяротнае хімічнае або біялагічнае рэчыва супраць сваіх суайчыннікаў". Гаворка ідзе пра Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію, якія пражываюць у Вялікабрытаніі. Н. Наўэрт таксама абвінаваціла Маскву ва ўжыванні нервова-паралітычнага рэчыва "Навічок" пры спробе іх забойства.

Яна падкрэсліла, што рашэнне Вашынгтона зроблена ў адпаведнасці з законам аб кантролі над хімічнай і біялагічнай зброяй і яе ліквідацыі.

Як заявіла дыпламат, санкцыі павінны ўступіць у сілу каля 22 жніўня пасля пятнаццацідзённага тэрміну, які адводзіцца на апавяшчэнне Кангрэса.

66-гадовы Сяргей Скрыпаль, былы двайны агент, і яго дачка Юлія былі выяўленыя без прытомнасці на лаўцы каля гандлёвага цэнтра ў горадзе Солсберы на паўднёвым захадзе Вялікабрытаніі 4 сакавіка. Лондан заявіў, што яны пацярпелі ад нервова-паралітычнага рэчыва і абвінаваціў у тым, што здарылася, Расію, аднак урад РФ адмаўляе якое-небудзь дачыненне да інцыдэнту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040