Рашэнне адміністрацыі Трампа ўвесці пошліны на імпарт з Кітая выклікала крытыку ў дзелавых колах ЗША
  2018-08-09 16:19:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вашынгтон будзе абкладаць імпартныя тавары з Кітая пошлінамі ў памеры 25 %. Пра гэта заявіла Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША ў аўторак. Пад удар падпадае прадукцыя на 16 млрд долараў. Рашэнне рэгулятара выклікала рэзкую крытыку ў дзелавых колах Амерыкі; сярод незадаволеных Гандлёвая палата ЗША, Асацыяцыя паўправадніковай прамысловасці / АПП / і Нацыянальная федэрацыя рознічнага гандлю / НФРГ /.

Майран Брыльянт, выканаўчы віцэ-прэзідэнт і кіраўнік дэпартамента міжнародных спраў Гандлёвай палаты ЗША, у аўторак пракаментаваў: "Усё роўна, фермер Вы, рыбак або рабочы, усім ясна, што мытная пошліна процідзейнічае доўгатэрміновым поспехам эканомікі ЗША". На думку Брыльянта, ЗША і КНР самы час вярнуцца за стол перамоваў для вырашэння спрэчак.

Заява Гандлёвага прадстаўніцтва таксама расчаравала АПП з-за таго, што ў спісе прадуктаў, што падпадаюць пад меры, апаратура на паўправадніках. Прэзідэнт асацыяцыі Джон Нойфер заявіў, што яго арганізацыя ўжо ясна дала зразумець адміністрацыі Д. Трампа, што дадатковыя тарыфы на гэтыя тавары, імпартаваныя з Кітая, нанясуць шкоду інтарэсам амерыканскіх вытворцаў паўправаднікоў.

Па словах генеральнага дырэктара НФРТ Мэцью Шэя, гэта далейшы крок Белага дома да знішчэння вынікаў падатковай рэформы, бо як і для амерыканскіх спажыўцоў, і для рабочых гэтыя пошліны азначаюць вялізную рызыку. "Мы не павінны працягваць капаць яму, пакуль яшчэ можам вылезці", - адзначыў ён.

Асацыяцыя спажывецкіх тэхналогій ЗША таксама папярэдзіла пра шкоду пашырэння гандлёвых трэнняў дзвюх краін для малога бізнесу і радавых пакупнікоў у Амерыцы. Яна заявіла, што пагрозы дадатковых пошлін прымусяць Кітай шукаць замену амерыканскаму імпарту ў іншых краінах, што паставіць амерыканскія прадпрыемствы ў неканкурэнтаздольную пазіцыю.

У мінулым месяцы Гандлёвае прадстаўніцтва задаволіла слуханні па дадзеным плане. Многія з прысутных яго не адобрылі, выказаўшы трывогу за нацыянальную эканоміку і вытворчы сектар.

Згодна з вынікамі апытання Федэральнага рэзервовага банка Атланты, рашэнне рэгулятара выклікала хваляванне ў некаторых кампаніях, якім зараз неабходна пераацаніць, запаволіць або кінуць іх інвестыцыйныя планы. Паводле каментарыяў банка, мытная палітыка федэральнага ўрада прывядзе да павышэння коштаў на імпартную сыравіну, а контрмеры гандлёвых партнёраў стрымаюць развіццё экспарту ЗША; нявызначанасць сітуацыі прымушае многія фірмы марудзіць з інвестыцыямі і займаць чакальную пазіцыю.

Прафесар эканамічных навук Дональд Будро з Універсітэта Джорджа Мейсана сказаў кар. Сіньхуа, што гандлёвая вайна, распачатая адміністрацыяй Д. Трампа, наносіць шкоду інтарэсам амерыканскіх спажыўцоў, вытворцаў і фермераў. "Цэлілісь ў іншых, а стрэлілі ў саміх сябе", - метафарычна пракаментаваў ён, папярэдзіўшы, што падобная мытная палітыка завядзе эканамічны рост краіны ў тупік.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040