Лі Кэцян і Сіндза Абэ абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі ў гонар саракагоддзя заключэння Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе
  2018-08-13 09:13:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды саракагоддзя заключэння Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе.

Лі Кэцян ў тэлеграме заявіў, што сорак гадоў таму папярэдняе пакаленне лідараў і палітыкаў дзвюх краін прыняло рашэнне заключыць Дагавор аб міры і дружбе, які ў юрыдычнай форме замацаваў прынцыпы Сумеснай заявы Кітая і Японіі, што стала важнай вяхой у двухбаковых адносінах. За сорак гадоў адносіны паміж дзвюма краінамі атрымалі беспрэцэдэнтнае развіццё, што прынесла дабрабыт двум народам і стала ўкладам у стабільнасць і росквіт рэгіёна і ўсяго свету. Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай гатовы сумесна з Японіяй атрымаць урокі з гісторыі, арыентавацца на будучыню і паважаць прынцыпы чатырох палітычных дакументаў паміж Кітаем і Японіяй, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, належным чынам кантраляваць рознагалоссі, прасоўваць доўгатэрміновае стабільнае здаровае развіццё двухбаковых адносін.

Сіндза Абэ ў тэлеграме адзначыў, што Японія і Кітай трымаюць вялікую адказнасць за рэгіянальны і сусветны росквіт і мір. Два бакі павінны працягнуць паглыбляць супрацоўніцтва, унесці ўклад у вырашэнне праблем, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю. Ён заявіў, што ў траўні бягучага года Лі Кэцян здзейсніў афіцыйны візіт у Японію, які меў вялікае значэнне для далейшага развіцця двухбаковых адносін. Паводле яго слоў, дзякуючы гэтаму візіту адносіны вярнуліся ў нармальнае рэчышча. Ён чакае свайго візіту ў Кітай, які адбудзецца пазней у гэтым годзе і адкрые новы этап кітайска-японскіх адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040