Тры кітайцы пацярпелі ад тэракту ў пакістанскай правінцыі Белуджыстан
  2018-08-13 16:06:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У выніку здзейсненага сёння тэрарыстам-смяротнікам выбуху ў правінцыі Белуджыстан на паўднёвым захадзе Пакістана пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку тры кітайскіх рабочых. Пра гэта паведаміла пасольства КНР у Пакістане.

"Пасольства і генконсульства КНР у Пакістане рэзка асуджаюць здзейсненую сёння ў Белуджыстане жорсткую атаку, а таксама выказваюць шчырае спачуванне пацярпелым абедзвюх краін", - гаворыцца ў заяве пасольства КНР у Пакістане і генконсульства КНР у Карачы.

Кітайскі бок звярнуўся да Пакістана з просьбай расследаваць дадзены інцыдэнт, прыцягнуць злачынцаў да адказнасці і прыняць далейшыя эфектыўныя меры для забеспячэння бяспекі кітайскіх структур і грамадзян у Пакістане, указваецца ў заяве.

Здзейснены тэрарыстам-смяротнікам выбух выбіў вокны ў аўтобус, які перавозіў кітайскіх рабочых у Далбандзіне прыкладна ў 340 км на паўднёвы захад ад правінцыйнай сталіцы Кветы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040