Чатырнаццаты за гэты год тайфун "Ягі" выйшаў на ўзбярэжжа горада Вэньлін у правінцыі Чжэцзян
  2018-08-13 16:11:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Штаб па барацьбе з паводкамі, тайфунамі і засухай правінцыі Чжэцзян паведаміў, што 14-ы ў бягучым годзе тайфун "Ягі" 12 жніўня каля 23:35 выйшаў на ўзбярэжжа горада Вэньлін.

Пад уплывам тайфуну сіла ветру на паверхні мора ля ўзбярэжжа правінцыі паступова ўзрасце да 9-11 балаў, 13 жніўня на большай частцы тэрыторыі правінцыі будуць ісці моцныя дажджы і ліўні, у некаторых раёнах пройдуць моцныя ліўні, а месцамі – асабліва моцныя ліўні.

12 жніўня да 16:00 з 10 гарадоў, уключаючы Тайчжоу, Чжоўшань, Нінбо і Вэньчжоу, эвакуіраваны 204949 чалавек. У правінцыі Чжэцзян 20949 рыбалавецкіх суднаў і 4526 нерыбалавецкія зайшлі ў парты або размясціліся ў бяспечнай акваторыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040