У Кеніі на турыстаў з Тайваня напаў бегемот, адзін чалавек загінуў
  2018-08-13 16:53:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасольства КНР у Кеніі сёння пацвердзіла, што на папулярным у турыстаў возеры Найвашэ бегемот напаў на турыстаў, у выніку чаго адзін турыст з Тайваня загінуў, яшчэ адзін пацярпеў.

Паводле паведамленняў, турысты падвергліся нападу бегемота, калі фатаграфаваліся на беразе возера на тэрыторыі атэля "Lake Naivasha Sopa Resort". Адзін з іх атрымаў цяжкія траўмы і памёр у шпіталі, другі турыст пашкодзіў нагу і ўжо выпісаны пасля аказання дапамогі ў мясцовай медустанове.

Пасольства КНР у Кеніі надало павышаную ўвагу гэтаму інцыдэнту, адразу ж накіравала на месца здарэння супрацоўнікаў пасольства для высвятлення сітуацыі, запатрабавала ад адпаведных ведамстваў Кеніі прыкласці ўсе сілы для аказання дапамогі, а таксама праз турыстычнае агенцтва выказала спачуванне ў сувязі з гібеллю турыста і спачуванне пацярпеламу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040