Колькасць загінуўшых пры землятрусе ў Інданэзіі ўзрасла да 436
  2018-08-14 09:07:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць загінуўшых у выніку землятрусу магнітудай 7,0, які адбыўся 5 жніўня на востраве Ломбак у правінцыі Заходняя Нуса-Ценгара ў Інданэзіі, узрасла да 436 чалавек. Пра гэта паведаміла Нацыянальнае агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Інданезіі.

Афіцыйны прадстаўнік ведамства Сутопа Пурва Нугроха ў панядзелак распаўсюдзіў заяву, у якой паведамляецца, што па стане на 8 гадзін раніцы 13 жніўня стыхійнае бедства прывяло да траўмаў 1353 чалавек. 353 тысячам мясцовых жыхароў давялося пакінуць свае дамы. Прамы эканамічны ўрон ад землятрусу склаў 5,04 трлн інданэзійскіх рупій / прыкладна 500 млн долараў /.

Паводле яго слоў, пасля 7-бальнага землятрусу 5-га жніўня на востраве Ломбак былі зафіксаваныя ў агульнай колькасці 543 афтэршокаў розных ступеняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040