ЗША павінны з аб'ектыўнасцю і справядлівасцю ставіцца да кітайскіх інвестараў
  2018-08-14 15:57:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае ЗША з аб'ектыўнасцю і справядлівасцю ставіцца да кітайскіх інвестараў, заявіла ў аўторак Міністэрства камерцыі КНР, адзначыўшы, што яно гатова ўважліва сачыць за ўплывам амерыканскага інвестыцыйнага акта на кітайскія кампаніі.

Заява Мінкамерцыі з'явілася пасля падпісання прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам закона аб абаронным бюджэце краіны на 2019 фінансавы год, у якім утрымліваецца Акт аб пераглядзе адзнакі рызык ад замежных інвестыцый.

Кітай гатовы правесці ўсебаковую ацэнку названага акту і ўважліва сачыць за яго уплывам на кітайскія прадпрыемствы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі КНР.

На фоне паглыблення працэсу эканамічнай глабалізацыі і бурнага развіцця транснацыянальнага інвесціравання прадпрыемствы Кітая і Злучаных Штатаў праяўляюць вялікае імкненне да ўзаемнага інвестыцыйнага супрацоўніцтва і маюць велізарныя патэнцыяльныя магчымасці ў гэтым плане, нагадаў прадстаўнік Мінкамерцыі.

Урады дзвюх краін павінны ісці насустрач такім жаданням прадпрыемстваў, прадаставіць ім спрыяльную сераду і стабільныя чаканні. ЗША павінны з аб'ектыўным і справядлівым падыходам ставіцца да кітайскіх інвестараў і не дапускаць таго, каб нагляд за дзяржаўнай бяспекай стаў перашкодай у інвестыцыйным супрацоўніцтве паміж прадпрыемствамі дзвюх краін, заявіў прадстаўнік.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040