На чым заснавана ўпэўненасць замежных інвестараў, якія дзейнічаюць у Кітаі?
  2018-08-14 18:03:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сакавіку Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША апублікавала даклад №301 і ініцыявала гандлёвую вайну паміж ЗША і Кітаем. У лютым Амерыканская гандлёвая палата ў КНР апублікавала «Справаздачу аб дзелавым асяроддзі ў Кітаі у 2018 годзе», згодна з якім 73% амерыканскіх кампаній, якія дзейнічаюць у Кітаі, атрымалі ў 2017 годзе прыбытак, а 74% амерыканскіх кампаній маюць намер павялічыць аб'ёмы інвестыцый у Кітай у 2018 годзе. 46% рэспандэнтаў лічаць, што ў наступныя 3 гады Кітай працягне адкрываць свой рынак для замежных інвестыцый. 62% апытаных лічаць, што за мінулыя 5 гадоў значна павысілася празрыстасць урада Кітая ў плане адміністрацыйных працэсаў, абменаў інфармацыяй і г.д. Справаздача паказвае, што большасць кампаній з удзелам амерыканскага капіталу ў Кітаі з аптымізмам глядзіць у будучыню і пазітыўна ацэньвае рынак КНР у агульным і цэлым.

Як паведаміла Міністэрства камерцыі КНР, у першым паўгоддзі адкрыта 29591 кампанія з удзелам замежнага капіталу (рост на 96,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Аб'ём фактычна задзейнічаных замежных сродкаў склаў 68,3 млрд. долараў, павялічыўшыся на 4,1%.

Пасіўны ўплыў гандлёвай вайны паміж КНР і ЗША на замежныя інвестыцыі ў Кітай выявіцца неўзабаве. Аднак статыстычныя даныя сведчаць аб тым, што Кітай па-ранейшаму застаецца прывабным напрамкам інвесціравання. У Кітаі існуюць велізарныя магчымасці паралельнага росту вытворчасці і спажывання. Паводле прагнозаў, да 2030 года колькасць людзей сярэдняга класа ў свеце складзе 4,9 млрд. чалавек, дзве трэці іх будуць пражываць у Азіі, а большасць – у Кітаі. Пашырэнне адкрытасці рынку Кітая нясе ведізарныя магчымасці для стыкоўкі вытворчасці і спажывання. Кітай уносіць значны ўклад у рост сусветнай эканомікі ў якасці краіны з высокім спажываннем. Японская гандлёвая палата ў КНР у «Белай кнізе ба кітайскай эканоміцы і японскіх кампаніях у 2018» адзначыла, што японскія кампаніі павялічылі свае інвестыцыі ў Кітай у сферы робататэхнікі і вытворчасці запасных частак і элементаў, таксама яны пастаянна нарошчваюць аб'ёмы інвестыцый у сферы паслуг і рознічнага гандлю.

Кітай валодае перавагамі ў поўным прамысловым ланцужку. Гэта забяспечвае поўную падтрымку для стварэння вытворчых прадпрыемстваў з замежным капіталам. Аднак вытворчая індустрыя не можа развівацца з нуля. Перавага Кітая заключаецца ў высокім узроўні развіцця прамысловасці, буйнамаштабных вытворчых магутнасцях, комплекснай інфраструктуры і пастаяннай аптымізацыі розных працоўных фактараў. Вытворчыя магутнасці Кітая і інавацыі ў развітых краінах могуць дапаўняць адзін аднаго. Прадпрыемствы і прадпрымальнікі ў развітых краінах валодаюць моцнымі інавацыйнымі магчымасцямі. Але ад фундаментальных даследаванняў, прыкладных даследаванняў да камерцыялізацыі і буйнамаштабнага вытворчасці – доўгі шлях. Буйныя вытворчыя магутнасці і вялікі рынак дапамагаюць прыцягваць інвестыцыі інавацыйных замежных прадпрыемстваў у Кітай. Гэта дазваляе хутка ўкараняць замежныя перадавыя тэхналагічныя дасягненні, мінімізаваць выдаткі і хутка камерцыялізаваць розныя праекты.

Кітай працягвае прасоўваць палітыку рэформаў і адкрытасці знешняму свету. 28 лiпеня ўступіў у сілу «Пералік галін для размяшчэння замежных інвестыцый". У сферы абмежаванняў на замежныя інвестыцыі ён быў скарочаны: выдалена 15 з 63 артыкулаў, якія дзейнічалі ў 2017 годзе. У фінансавай сферы адменены абмежаванні долі замежных інвестыцый, у прыватнасці ў банкаўскім сектары. У 2021 годзе будуць адменены абмежаванні долі замежных інвестыцый ва ўсёй фінансавай сферы. У сферы машынабудавання зняты абмежаванні долі акцый замежных інвестыцый у сферы спецыяльных транспартных сродкаў і транспартных сродкаў на новай энергіі; у 2020 і 2022 гг. будуць адменены абмежаванні долі акцый у сферы камерцыйнага аўтамабілебудавання і выкарыстання і ў індустрыі легкавых аўтамабіляў.

Эканоміка Кітая развіваецца, яе рынак і магутнасці працягнуць адыгрываць ключавую ролю ў прыцягненні замежных інвестыцый. У замежных інвестараў няма падстаў для сумненняў, гандлёвыя войны ў гэтым працэсе носяць другарадны характар і не адыгрываюць крытычнай ролі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040