Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах Тайваня пракаментавала падпісанне ЗША законапраекта аб нацыянальнай абароне
  2018-08-15 09:22:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах Тайваня ў аўторак выступіла з заявай з нагоды нядаўняга падпісання ЗША законапраекта аб нацыянальнай абароне на 2019-ы фінансавы год.

Афіцыйны прадстаўнік канцылярыі Ма Сяагуан адзначыў, што адпаведныя міністэрствы Кітая, у тым ліку МЗС КНР, ужо выказалі пазіцыю кітайскага боку па гэтым пытанні.

Паводле яго слоў, тайваньскае пытанне тычыцца суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая. «Мы рашуча выступаем супраць разгортвання ЗША афіцыйных кантактаў і ваенных сувязяў у любой форме з Тайванем, а таксама продажу зброі амерыканскім бокам Тайваню», -- падкрэсліў ён.

Ма Сяагуан адзначыў, што кітайскі бок заклікае ЗША не рэалізоўваць на практыцы негатыўныя палажэнні адносна Тайваня, якія ўтрымліваюцца ў гэтым законапраекце, каб не нанесці шкоду кітайска-амерыканскім адносінам, міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040