Прэзідэнт Турцыі абвясціў байкот амерыканскай электроніцы
  2018-08-15 10:37:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Турцыя байкаціруе электронныя тавары, вырабленыя ў ЗША. Ён таксама адзначыў: "Турцыя будзе вырабляць тавары лепшыя за імпартныя, дамагацца самазабеспячэння, а таксама прадаваць тавары за мяжу. Турцыя будзе таксама байкаціраваць электронныя тавары з ЗША".

Эрдаган заявіў, што эканоміка Турцыі ў цяперашні час падвяргаецца "нападам", але ў Турцыі ёсць моцная банкаўская сістэма, і ў цяперашні час эканамічныя хваляванні не звязаны з рэальнай сітуацыяй у эканоміцы.

З пачатку жніўня турэцкая ліра значна ўпала ў адносінах да асноўных міжнародных валют. 10 жніўня за адзін дзень падзенне ліры да долара пераваліла за 17 працэнтаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040