Правінцыя Гуандун прыкладае ўсе сілы для абароны ад тайфуну "Бебінка", адкладзена адкрыццё рыбалоўнага сезону
  2018-08-15 14:50:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле прагнозаў, тайфун "Бебінка" выйдзе на бераг у перыяд пасля паўночы 14 жніўня і да поўдня 15 жніўня, гэта адбудзецца ў раёне ад горада Чжухай да раёна Дзяньбай горада Маамін у правінцыі Гуандун / Паўднёвы Кітай /. У гэтай правінцыі прыкладаюцца ўсе сілы для абароны ад тайфуну, адкрыццё рыбалоўнага сезону 2018 года пасля забароны на лоўлю, якая дзейнічала ў перыяд спёкі, было адкладзе на 12:00 17 жніўня.

Метэастанцыя правінцыі Гуандун прагназуе, што пасля выхаду на бераг тайфун будзе перамяшчацца ўздоўж ўзбярэжжа на захадзе Гуандуна ў напрамку Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна, даволі надоўга прынясе ў гарады і паветы на захадзе Гуандуна, а таксама ў дэльце ракі Чжуцзян вецер і дажджы.

Эксперты адзначаюць, што рэгіёны выпадзення моцных дажджоў з-за тайфуну "Бебінка" могуць перасекчыся з месцамі, дзе на днях ужо былі моцныя ападкі, і прывесці да павелічэння бедства, што ўскладняе абарону ад гэтага тайфуну.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040