Кітай спадзяецца на паспяховае правядзенне сустрэчы лідараў КНДР і РК у Пхеньяне і разлічвае на яе пазітыўныя вынікі - МЗС
  2018-08-15 15:41:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адказваючы на пытанне журналістаў, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан у сераду адзначыў, што Кітай вітае рашэнне КНДР і Рэспублікі Карэя аб правядзенні сустрэчы іх лідараў у верасні, спадзяецца на яе паспяховае правядзенне і разлічвае на дасягненне пазітыўных рашэнняў па выніках сустрэчы.

Яму было зададзена пытанне: 13 жніўня КНДР і РК правялі перамовы на высокім узроўні, на якіх бакі дамовіліся правесці сустрэчу лідараў дзвюх краін у верасні ў Пхеньяне. Як кітайскі бок пракаментуе будучую сустрэчу і чаго чакае ад яе?

Лу Кан адказаў, што Кітай вітае гэтае рашэнне і ўхваляе намаганні па дасягненні гэтых дамоўленасцей.

У якасці блізкага суседа Карэйскага паўвострава Кітай рады бачыць і гатовы падтрымліваць захаванне паміж поўначчу і поўднем паўвострава кантактаў і дыялогу, рэалізацыю Пханмунджомскай дэкларацыі ў імя прасоўвання прымірэння і супрацоўніцтва.

Ён выказаў упэўненасць, што паспяховае правядзенне сустрэчы і яе пазітыўныя вынікі будуць садзейнічаць падтрымцы працэсу дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і палітычнага ўрэгулявання яго праблемы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040