Больш за 300 святароў абвінавачаны ў сексуальных здзеках над дзецьмі ў Пенсільваніі
  2018-08-15 16:32:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Больш за 300 святароў з шасці дыяцэзій штата Пэнсыльванія абвінавачваюцца ў сэксуальных здзеках над дзецьмі. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе пашыранага складу прысяжных, апублікаваным Вярхоўным судом рэгіёна ў аўторак.

Генпракурор штата Джош Шапіра паведаміў на прэс-канферэнцыі, што на аснове царкоўных дакументаў высветлены асобы больш за 1000 пацярпелых дзяцей. Прысяжныя мяркуюць, што іх было больш.

Прысяжныя абвінавачваюць вышэйшае каталіцкае духавенства штата ў сістэматычным пакрывальніцтве падобных злачынстваў на працягу больш за 60 гадоў. Яно было больш зацікаўлена ў захаванні рэпутацыі Царквы і яе нядобрасумленных служыцеляў, чым у дапамозе ахвярам сексуальнага дамагання, гаворыцца ў дакуменце.

«Асноўная мэта – пазбегнуць скандалу», -- адзначаюць прысяжныя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040