Сі Цзіньпін павіншаваў лідара Народнай партыі Камбоджы Хун Сэна з перамогай на парламенцкіх выбарах
  2018-08-16 09:05:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму старшыні Народнай партыі Камбоджы Хун Сэну з нагоды перамогі НПК на 6-х парламенцкіх выбарах.

У тэлеграме гаворыцца, што за апошнія гады пад кіраўніцтвам урада Камбоджы на чале з Хун Сэнам у якасці прэм'ер-міністра забяспечваецца палітычная стабільнасць у Камбоджы, паскорана развіваецца эканоміка, пастаянна павышаецца міжнародны статус Камбоджы, дасягаюцца годныя вынікі ў будаўніцтве па ўсіх напрамках. Кітай з радасцю адзначае ўсё гэта і ўпэўнены, што НПК працягне курс на згуртаванне, каб народ Камбоджы ішоў па шляху развіцця, які адказвае сітуацыі ўнутры краіны, умацаванне нацыянальнага адзінства і ўнясенне яшчэ большага ўкладу ў росквіт Камбоджы і дабрабыт насельніцтва, а роўна і забеспячэнне стабільнасці і развіцця ўсяго рэгіёна ў цэлым. КПК надае павышаную ўвагу адносінам супрацоўніцтва з НПК і будзе паглыбляць абмен вопытам у сферы партыйнага і дзяржаўнага кіравання, дамагацца пастаяннага развіцця ўсебаковых адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Кітаем і Камбоджай, сумесна стымуляваць фарміраванне супольнасці адзінага лёсу ўсяго чалавецтва, дамагацца росквіту і прагрэсу ў рэгіёне і ва ўсім свеце.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у той жа дзень накіраваў аналагічную віншавальную тэлеграму. Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай мае намер сумесна з Камбоджай скарыстацца магчымасцю 60-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін для прасоўвання на новы ўзровень усебаковых адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Кітаем і Камбоджай, якія маюць стратэгічнае значэнне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040