Былыя "жанчыны для суцяшэння" з правінцыі Шаньсі: пакуты, на якія нельга забывацца
  2018-08-16 14:31:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гады Другой сусветнай вайны, якая працягвалася з 1930-х да 1945 года, японскія ваенныя гвалтоўна забіралі сотні тысяч жанчын у захопленых дзяржавах Азіі і адпраўлялі іх у так званыя "дамы для суцяшэння".

Вайна завяршылася, але гора і ганьба для гэтых жанчын не скончыліся. Японскі ўрад па гэты дзень адмаўляецца ад нацыянальнай адказнасці ў пытанні "жанчын для суцяшэння" і адмаўляе сам факт "прымусу".

Гады ідуць, многія з жанчын, адна за адной, пакінулі гэты свет, адчуваючы страшны душэўны боль і так і не пачуўшы ніводнага слова выбачэнняў у свой адрас. Ісціну немагчыма знішчыць, гісторыю немагчыма адмяніць.

Доўгія гады карэспандэнты агенцтва "Сіньхуа" шукаюць былых "жанчын для суцяшэння", якія жывуць у правінцыі Шаньсі (Паўночны Кітай), знаёмяцца з іх жыццём і фіксуюць іх апавяданні - як гістарычныя сведчанні пра перыяд пакут, якія не могуць быць адданыя забыццю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040