Бесперапыннае павышэнне патрабаванняў да замежных інвестараў ператвораць ЗША ў «чалавека ў футарале»?
  2018-08-16 15:35:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Больш за сто гадоў таму рускі пісьменнік А.П. Чэхаў стварыў раман «Чалавек у футарале», гарой якога па прозвішчы Белікаў, быў старамодным і антысацыяльным. Прайшло больш за сто гадоў, а такое ўражанне, што такі «чалавек у футарале» зноў з'явіўся ў самай моцнай краіне свету.

Нядаўна Злучаныя Штаты апублікавалі новы законапраект, які ўзмацняе жорсткасць працэдуры праверак здзелак з замежным капіталам. Упершыню за апошняе дзесяцігоддзе ЗША абнавілі і ўмацавалі функцыі Камітэта па замежных інвестыцыях і цяпер пачнуць праводзіць больш дасканалыя праверкі і кантроль замежных інвестыцый, што паступаюць у краіну.

Фактычна, ЗША ўжо даўно праводзяць кантроль бяспекі замежных інвестыцый. Створаны ў 1975 годзе Камітэт па замежных інвестыцыях ЗША мае права правяраць практычна ўсе віды здзелак, звязаныя са зліццём і набыццём амерыканскіх кампаній замежнымі юрыдычнымі асобамі. З 1975 года амерыканская сістэма па кантролі бяспекі ў адносінах да замежных інвестыцый зведала шэраг важных заканадаўчых змяненняў і карэктыў. Пасля прыходу да ўлады цяперашняга ўрада ЗША, пратэкцыянізм становіцца ўсё больш моцным, узрасла патрэбнасць да пашырэння функцый Камітэта па замежных інвестыцыях. На гэтым фоне прыняцце новага законапраекта, які ўзмацняе жорсткасць працэдуры праверак здзелак з замежным капіталам, стала непазбежным рашэннем.

На працягу многіх гадоў асноўнай прычынай ўстанаўлення абмежаванняў на замежныя інвестыцыі ў Штатах служыла «забеспячэнне нацыянальнай бяспекі». Да цяперашняга часу Злучаныя Штаты захоўвалі сваё абсалютнае дамінуючае становішча ў свеце ў сферах палітыкі, эканомікі, ваеннай справы, навукі і тэхнікі. Цяжка паверыць у тое, што якая-небудзь краіна можа пагражаць нацыянальнай бяспецы ЗША. Таму за гэтай напускной прычынай стаіць тое, што Злучаныя Штаты хвалюе пытанне, што іх прамысловыя перавагі і тэхналагічныя інавацыі могуць быць пераўзыдзеныя іншымі краінамі, і ЗША ігнаруюць хвалю эканамічнай глабалізацыі, штучна ўсталёўваюць абмежаванні і змяшчаюць сябе ў т.зв. «футляр».

Міжнародная супольнасць ставіць пад сумненне сцвярджэнне ЗША аб «нацыянальнай бяспецы». Некаторым нават здаецца, што ЗША злоўжываюць дадзеным вызначэннем. Калі ў маі гэтага года ўрад ЗША абвясціў аб правядзенні расследавання ў дачыненні да імпартных аўтамабіляў і запчастак да іх па артыкуле 232 амерыканскага Закона аб пашырэнні гандлю ад 1962 года, то ЗША абвінавацілі ў злоўжыванні паняццем «нацыянальная бяспека». Прэзідэнт і выканаўчы дырэктар Арганізацыі міжнароднага інвесціравання Нэнсі МакЛернан адзначыла, што ў цяперашні час неабходна засцерагацца таго, што палітызацыя інвестыцыйнага працэсу ў гандлі стане яшчэ больш моцнай. ЗША не павінны ісці далёка ў напрамку «Нацыянальная бяспека», а то паўстане яшчэ большая нявызначанасць.

Кітайскія прадпрыемствы больш за ўсё пацярпелі ад узмацнення ЗША праверкі і абмежаванняў у адносінах да замежных інвестараў. Згодна з гадавой справаздачай за 2015 год, апублікаванай Амерыканскім камітэтам па замежных інвестыцыях, у 2015 годзе ЗША разгледзеў 143 гандлёвыя здзелкі, з якіх 29 здзелак кітайскіх прадпрыемстваў, г.зн. больш за 20%. Кітай ужо чатыры гады запар займае першае месца па колькасці разгляданых дадзеным камітэтам гандлёвых здзелак для абароны сваёй нацыянальнай бяспекі.

Набыццё перадавой тэхнікі з'яўляецца абсалютна нармальнай рынкавай патрэбай прадпрыемстваў. Амерыканскія палітыкі павінны прызнаць гэты факт. Трансгранічныя прадпрыемства ЗША атрымліваюць тэхнічныя перавагі менавіта дзякуючы куплі патэнтаў у глабальным маштабе. Напрыклад, у 2011 годзе амерыканская транснацыянальная карпарацыя Google заплаціла 12,5 млрд долараў за закупку кампаніі Motorola. Мэта здзелкі складалася ў атрыманні яе запатэнтаваных тэхналогій.

ЗША ставяць сур'ёзныя інвестыцыйныя бар'еры ў дачыненні да Кітая. У сувязі з гэтым кітайскія прадпрыемствы ўкладаюць свае інвестыцыі ў такія сферы, як фінансы, нерухомасць, індустрыя забаў. У галіне навукі і тэхнікі інвестыцый кітайскіх прадпрыемстваў мала. У першым паўгоддзі гэтага года ў справах аб зліцці і паглынанні прадпрыемстваў, якія не адобраныя ЗША, кітайскія прадпрыемствы фігуравалі толькі ў сферах фінансаў і сельскай гаспадаркі. Хіба гэтыя справы аб зліцці і паглынанні прадпрыемстваў могуць пагражаць нацыянальнай бяспецы ЗША?

У апошні час у Кітаі выдалі шэраг новых мер па пашырэнні адкрытасці краіны знешняму свету. У ліпені гэтага года афіцыйна ўступіў у сілу «Пералік галін для размяшчэння замежных інвестыцый" у рэдакцыі 2018 г. Спіс абмежаванняў на прыцягненне замежных інвестыцый быў скарочаны - адмянілі 15 з 63 артыкулаў, якія дзейнічалі ў 2017 годзе. З аднаго боку, Кітай бесперапынна пашырае знешнюю адкрытасць і актыўна прыцягвае замежныя інвестыцыі, а з другога - у ЗША ўзводзяцца новыя бар'еры на шляху замежнага інвесціравання. Становіцца відавочным, каму з іх аддаюць больш перавагаў патэнцыйныя інвестары.

Паводле паведамлення міністэрства камерцыі КНР, у першым паўгоддзі 2018 года было адкрыта 29591 кампаній з удзелам замежнага капіталу (рост на 96,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Аб'ём фактычна задзейнічаных замежных сродкаў склаў 68,3 млрд долараў, павялічыўшыся на 4,1%, у прыватнасці, аб'ём фактычна задзейнічаных сродкаў з ЗША павялічыўся на 29,1%.

Улады ЗША пастаянна ствараюць бар'еры на шляху замежных інвестараў пад падставай абароны нацыянальнай бяспекі. Варта ўлічваць той факт, што менавіта тэорыя ізаляцыі і менталітэт халоднай вайны, якіх прытрымліваюцца некаторыя амерыканцы, з'яўляюцца сапраўднай пагрозай для нацыянальнай бяспекі ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040