МЗС КНР: Кітай заклікае Японію глыбока раскаяцца ў гісторыі сваёй агрэсіі
  2018-08-16 15:59:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае Японію правільна глыбока раскаяцца ў гісторыі сваёй агрэсіі, а таксама распачаць практычныя дзеянні, каб заваяваць давер суседніх азіяцкіх краін і міжнароднай супольнасці. Пра гэта заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан, каменціруючы пазіцыю кітайскага боку ў дачыненні паднашэнняў храму Ясукуні, якія зрабіў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ з нагоды капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне. Лу Кан адзначыў, што Кітай звярнуў увагу на тое, што на дадзены момант ніхто з членаў кабінета міністраў Японіі не наведаў храм Ясукуні, і што прэм'ер-міністр Японіі накіраваў храму рытуальнае паднашэнне, і што некаторыя з парламентарыяў Японіі здзейснілі наведванне храма. "У храме Ясукуні захоўваюцца шыльды з імёнамі ваенных злачынцаў класу "А", якія мелі непасрэдную адказнасць за агрэсіўную вайну, і мы катэгарычна выступаем супраць памылковых учынкаў японскага боку", -- сказаў Лу Кан. Ён заклікаў Японію правільна глядзець і глыбока раскаяцца ў гісторыі сваёй агрэсіі, а таксама распачаць практычныя дзеянні, каб заваяваць давер суседніх азіяцкіх краін і міжнароднай супольнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040