Лю Хэ прысутнічаў на адкрыцці Сусветнай канферэнцыі робататэхнікі і заклікаў да развіцця галіны за кошт адкрытасці і супрацоўніцтва
  2018-08-16 16:02:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная канферэнцыя робататэхнікі адкрылася ў сераду ў кітайскай сталіцы. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў намеснік прэм'ера Дзяржсавета КНР Лю Хэ.

У сваім выступленні на цырымоніі Лю Хэ адзначыў, што робататэхніка з'яўляецца адной з найважнейшых галін навукова-тэхнічных трансфармацый, і што яна акажа глыбокі ўплыў на мадэлі вытворчасці і лад жыцця людзей.

Лю Хэ далей адзначыў, што ў цяперашні час у развіцці робататэхнікі з'явіліся некаторыя трэндавыя з'явы, такія як паскоранае развіццё робататэхнікі, глыбокая інтэграцыя робататэхнікі з інфармацыйнымі тэхналогіямі новага пакалення, пастаяннае пашырэнне сфер прымянення робататэхнікі і больш актыўнае міжнароднае ўзаемадзеянне.

Лю Хэ таксама паабяцаў актывізаваць падрыхтоўку кадравых работнікаў у гэтай галіне. Неабходна, паводле яго слоў, надаваць увагу праблемам, што датычацца маралі і этыкі, а таксама заканадаўчых і прававых нормаў у гэтай сферы.

Кітайскі ўрад накіруе намаганні на актывізацыю міжнароднага супрацоўніцтва ў развіцці робататэхнікі з тым, каб поруч супрацьстаяць агульным выклікам і пагрозам і стварыць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040