Кітай запрашае інвестараў і прадпрымальнікаў з усяго свету да сумеснага развіцця
  2018-08-17 09:46:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як стала вядома, у ліпені бягучага года агульны аб'ём імпартна-экспартнага гандлю дасягнуў 2 трлн 602 млрд 800 млн юаняў, што на 12,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У тым ліку, аб'ём экспарту склаў 1 трлн 389 млрд 900 млн юаняў, прадэманстраваўшы рост на 6%, што на 3% больш за паказчык чэрвеня. Аб'ём імпарту дасягнуў за 1 трлн 212 млрд 900 млн юаняў, павялічыўшыся на 20,9%, што на 14,9% больш чэрвеньскага паказчыку. Актыўнае сальда гандлёвага балансу склала 177 млрд юаняў, зменшыўшыся на 83 млрд 900 млн юаняў.

Паскарэнне тэмпаў росту імпартна-экспартнага гандлю і памяншэнне актыўнага сальда гандлёвага балансу ў ліпені сведчаць аб тым, што палітыка пашырэння знешняй адкрытасці Кітая прыносіць свой станоўчы плён. Як сказаў старшыня КНР Сі Цзіньпін на Сусветным эканамічным форуме 2017 года, развіццё Кітая адкрывае магчымасці ўсяму свету, кітайцы не зайздросцяць іншым, а наадварот, вітаюць народы іншых краін скарыстацца дасягненнямі развіцця Кітая. Пасля таго, як Сі Цзіньпін у красавіку бягучага года на Бааоскім азіяцкім форуме паведаміў пра пачатак новага этапу пашырэння адкрытасці, паспяхова рэалізуюцца новыя меры, выконваюцца абяцанні аб знешняй адкрытасці. У другім паўгоддзі 2018 года Кітай падорыць свету яшчэ дзве выдатныя магчымасці: адкрыюцца перакрыжаваныя таргі паміж біржамі Шанхая і Лондана да канца гэтага года, і ў Шанхаі пройдзе Міжнародны кірмаш імпартных тавараў, што прадаставіць гандлёвым партнёрам усіх краін велізарны рынак і вялікую гандлёвую платформу.

Паводле даных Дзяржаўнага валютнага ўпраўлення КНР, трансгранічны прыток капіталу ад замежных інвестыцый у рынак каштоўных папер Кітая ў першым паўгоддзі павялічыўся ў два разы. Паводле статыстыкі Камісіі па рэгуляванні рынку каштоўных папер Кітая, са студзеня па ліпень 2018 года назапашаны чысты прыток замежных сродкаў у рынак каштоўных папер склаў 161,6 млрд юаняў. Нягледзячы на ўзмацненне спрэчак у сусветным гандлі ў чэрвені і ліпені, чысты адток на рынак каштоўных папер дасягнуў 49,8 млрд юаняў. Кампанія MSCI апублікавала справаздачу аб ацэнцы індэкса ў жніўні 2018 года, у якім было прынята рашэнне павялічыць каэфіцыент выхаду каштоўных папер з 2,5% да 5%. Рост прытоку замежнага капіталу дэманструе ўпэўненасць у эканамічным развіцці Кітая.

Разам з тым, гандлёвыя партнёры Кітая з розных краін атрымаюць яшчэ больш выгады ад удзелу ў Першым кітайскім міжнародным імпартным кірмашы, якая пройдзе ў Шанхаі ў лістападзе. Кірамаш адыграе важную ролю ў прасоўванні гандлёвага супрацоўніцтва ў сучасным свеце. Зараз больш за 2800 замежных кампаній зарэгістраваліся для ўдзелу ў кірмашы. Мяркуецца, што яго наведаюць больш за 150 тысяч гасцей. Назіральнікі кірмашу ўжо заўважылі, што патрэбнасці кітайцаў, якія ўважліва сочаць за эканамічным развіццём, становяцца новай рухаючай сілай росту сусветнага спажывецкага рынку і новай прасторай, дзе кампаніі з розных краін могуць развіваць свой бізнес. Мяркуецца, што з 2017 па 2022 гг. Кітай будзе імпартаваць тавары на суму 8 трыльёнаў долараў, прыцягваць замежных інвестыцый у памеры 600 млрд долараў, агульны аб'ём знешніх інвестыцый Кітая складзе 750 млрд долараў, колькасць выязных турыстаў перавысіць 700 млн чалавек. Калі гандаль і інвестыцыі сутыкаюцца з перашкодамі пратэкцыянізму, розныя прыемныя навіны з Кітая, несумненна, стануць фактарамі, што стымулююць упэўненасць кампаній з розных краін. Амерыканская гандлёвая палата ў Кітаі ў канцы траўня апублікавала штогадовы мемарандум «Амерыканскія кампаніі ў Кітаі», у якім гаворыцца, што каля 60% кампаній-рэспандэнтаў разглядаюць Кітай як адно з трох найлепшых месцаў у свеце для ўкладання сваіх капіталаў. Адна трэць амерыканскіх кампаній, якія ўваходзяць у склад палаты, плануе пашырыць аб'ём інвестыцый у Кітаі на 10% і больш. 46% рэспандэнтаў выказалі ўпэўненасць, што ў бліжэйшыя тры гады кітайскі ўрад будзе і далей адкрываць рынак замежных інвестыцый. Для параўнання, гэты паказчык у мінулым годзе склаў 34%.

Кітай -- гэта не проста вялікі рынак. Кітай робіць захады, накіраваныя на падтрымку гандлёвай лібералізацыі і спрашчэнне інвесціравання. Інвестары і прадпрымальнікі з розных краін, магчыма, і не знойдуць рынку і магчымасцей больш, чым ім можа даць Кітай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040