Ван І сустрэўся са старшынёй Сената Пакістана С.Санджрані
  2018-08-17 15:56:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І сёння сустрэўся ў Пекіне са старшынёй Сената Пакістана Садзікам Санджрані.

Ван І адзначыў, што ў Пакістане прайшлі ўсеагульныя выбары, і выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам новага ўрада будуць дасягнуты новыя вынікі ў справе дзяржаўнага будаўніцтва. Кітай мае намер падтрымліваць Пакістан у адстойванні дзяржаўнага суверэнітэту і правоў на развіццё, сумесна прасоўваць фарміраванне Кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора і пастаянна ўзбагачаць змест двухбаковых адносін усебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства. С.Санджрані падкрэсліў, што сяброўства з Кітаем з'яўляецца краевугольным каменем дыпламатыі Пакістана і агульным кансенсусам усіх партый і рухаў краіны. Гэты палітычны курс не зменіцца. Новы ўрад мае намер сумесна з Кітаем прыкладаць намаганні па прасоўванні будаўніцтва "Пояса і шляху" і сумесна будаваць Кітайска-пакістанскі эканамічны калідор. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040