Сі Цзіньпін накіраваў генсакратару ААН тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю Кофі Анана
  2018-08-21 11:25:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак накіраваў генсакратару ААН Антоніу Гутэрышу тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю былога кіраўніка арганізацыі Кофі Анана. Сі Цзіньпін выказаў глыбокі смутак і шчырыя спачуванні родным К. Анана і ААН.

Сі Цзіньпін адзначыў, што К.Анан быў старым сябрам кітайскага народа. За тэрмін яго паўнамоцтваў супрацоўніцтва Кітая з ААН усебакова ўмацавалася. К. Анан быў міжнародным дзеячам, карыстаўся сусветнай рэпутацыяй, ён рэгулярна і актыўна выступаў за мультылатэралізм, садзейнічаў умацаванню ролі ААН і ўнёс выдатны ўклад у справу міру і развіццё на планеце. К. Анан таксама быў выдатным прадстаўніком Афрыкі, ён там вырас і нязменна заклікаў міжнародную супольнасць звярнуць большую ўвагу на Афрыку.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў цяперашняй міжнароднай абстаноўцы прапанаваны К.Ананам мультылатэралізм мае асаблівае акутальное значэнне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040