Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Малайзіі М. Махамад правялі сустрэчу з журналістамі
  2018-08-21 14:56:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Доме народных сходаў сумесна з прэм'ер-міністрам Малайзіі Махатхірам Махамадам правёў па выніках перамоваў сустрэчу з журналістамі і адказаў на пытанні.

Бакі станоўча ацанілі перамовы як шчырыя, прагматычныя, эфектыўныя і глыбокія. Яны прыйшлі да адзінага меркавання, што далейшае развіццё кітайска-малазійскіх адносін адпавядае чаканням народаў дзвюх краін і з'яўляецца напрамкам сумесных намаганняў урадаў абедзвюх краін.

Лі Кэцян адзначыў, што ўрад Кітая надае вялікае значэнне кітайска-малазійскім адносінам і настойвае на тым, што двухбаковая дружба і палітыка далейшага садзейнічання практычнаму супрацоўніцтву паміж краінамі застанецца нязменнай. Кітай мае намер сумесна з малазійскім бокам заахвочваць дасягненне новых вышынь у дружбе і добрасуседскіх адносінах паміж Кітаем і Малайзіяй. Бакі маюць намер на аснове пашырэння маштабаў гандлю садзейнічаць больш збалансаванаму развіццю двухбаковага гандлю. Кітай гатовы пашыраць імпарт высакаякасных малазійскі тавараў, якія адпавядалі б патрэбам кітайскіх спажыўцоў, сказаў прэм'ер Дзяржсавета КНР.

Лі Кэцян звярнуў увагу на тое, што важнасць кітайска-малазійскіх адносін ужо выйшла за двухбаковыя рамкі. У сучасных міжнародных умовах бакі згодныя абараняць свабодны гандаль і супрацьстаяць гандлёваму пратэкцыянізму, садзейнічаць развіццю працэсу эканамічнай глабалізацыі. Бакі будуць працаваць над садзейнічаннем будаўніцтву супольнасці Усходняй Азіі, адзначыў Лі Кэцян.

М. Махамад заявіў, што Кітай з'яўляецца важным партнёрам Малайзіі, малазійска-кітайскія адносіны і супрацоўніцтва выгадныя абодвум бакам. Малайзія і Кітай маюць намер сумесна падтрымліваць глабалізацыю, абараняць адкрытую, вольную і справядлівую міжнародную эканамічную сістэму, сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040