Прывабнасць Кітая для замежных інвестыцый
  2018-08-21 15:31:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле апошніх даных Міністэрства камерцыі КНР, у першыя сем месяцаў 2018 года ў Кітаі было адкрыта 35239 новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу, што на 99,1% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб'ём фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый склаў 496,71 млрд юаняў, што на 2,3% больш за леташні ўзровень за аналагічны перыяд. У прыватнасці, у ліпені ў краіне налічвалася 5648 новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу, а аб'ём фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый склаў 50,42 млрд юаняў (з прыростам на 14,9%).

З улікам гэтых лічбаў сфера выкарыстання замежных інвестыцый у Кітаі стабільна набірае абароты. І што яшчэ больш важна, у краіне ідзе аптымізацыя выкарыстання замежных інвестыцый: раней замежны капітал ішоў у сектар вытворчасці, а зараз грошы замежных інвестараў ідуць у навукаёмістую вытворчасць з высокім дабаўленым коштам. Паводле даных Мінкамерцыі КНР, за першыя сем месяцаў бягучага года фактычная рэалізацыя замежных інвестыцый у высокатэхналагічныя галіны прамысловасці Кітая вырасла на 7,5% у гадавым вылічэнні, склаўшы 21,5% сукупнага аб'ёму замежных інвестыцый у краіне. Так, сектар вытворчасці электронікі і сродкаў сувязі, сфера вытворчасці камп'ютарнай і офіснай тэхнікі, вытворчасць медыцынскага абсталявання і прыбораў павялічылася на 40,3%, 63,7% і 149,2% адпаведна. Відавочна, што структурная аптымізацыя прыцягнутых замежных інвестыцый у значнай меры спрыяе якаснаму развіццю кітайскай эканомікі.

З пункту гледжання росту замежных інвестыцый эксперыментальныя зоны свабоднага гандлю і эканамічна больш слабы заходні рэгіён Кітая сталі новымі актуальнымі сектарамі прытоку замежнага капіталу. У 11 эксперыментальных зонах свабоднага гандлю зарэгістравана 5186 новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу, фактычна выкарыстана 65,84 млрд юаняў замежных інвестыцый, што на 30% больш у параўнанні з мінулым годам. У заходнім рэгіёне Кітая аб'ём фактычна рэалізаванага замежнага капіталу склаў 31,91 млрд юаняў, а гэта на 14,5% больш у параўнанні з мінулым годам.

Такім чынам, у ключавы момант стабілізацыі сусветнай эканомікі ЗША правакуюць гандлёвую вайну, а Кітай па-ранейшаму дэманструе значныя дасягненні ў галіне прыцягнення замежных інвестыцый. Чаму гэта адбываецца? Па-першае, у Кітаі апошнім часам назіраецца паляпшэнне прадпрымальніцкай актыўнасці і паслабленне абмежаванняў на інвестыцыйную дзейнасць. Паводле індэксу абмежаванняў на прамыя замежныя інвестыцыі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD), з 2015 года месца Кітая ў негатыў-рэйтынгу знізілася на чатыры пазіцыі, што сведчыць аб паляпшэнні інвестыцыйнага клімату. У канцы ліпеня Кітай апублікаваў скарочаны негатыў-спіс для замежных інвестараў, у якім колькасць пунктаў, якія абмяжоўваюць прыток замежнага капіталу, скарочана з 63 да 48. У той жа час у Кітаі была апублікавана абноўленая версія негатыў-спісу для зон свабоднага гандлю. Згодна з дакументам, колькасць «замарожаных» для замежнага капіталу сфер скарацілася з 95 да 45. Негатыў-спіс для зон свабоднага гандлю яшчэ больш паслабіў абмежаванні па доступе замежных інвестыцый у сельскую гаспадарку і горназдабыўную прамысловасць.

Па-другое, унікальныя перавагі дасканалага прамыслова-лагістычнага ланцуга, наяўнасць маштабнай вытворчасці і вялізнага спажывецкага рынку, якія склаліся ў краіне, сталі новымі пунктамі росту кітайскай эканомікі. Гэтыя ўнікальныя перавагі кітайскай эканомікі валодаюць вельмі вялікай прывабнасцю для транснацыянальных карпарацый, што размяшчаць свой бізнес у Кітаі. Цікава, што ва ўмовах гандлёвых спрэчак Кітая і ЗША, якія праявіліся яшчэ ў сакавіку, такія гіганты, як BMW і Tesla не толькі не скарацілі, а наадварот, пашырылі сваю прысутнасць у Кітаі. І гэта цалкам аб'ектыўна, бо Кітай – ключавое звяно ў глабальным лагістычным ланцужку.

Па-трэцяе, Кітай не раз казаў аб далейшым пашырэнні адкрытасці знешняму свету. Ва ўмовах нарастаючых пратэкцыянісцкіх тэндэнцый гэтыя намаганні краіны набываюць асаблівае значэнне і важнасць. Кітай працуе над стварэннем такіх платформаў супрацоўніцтва, як «Адзін пояс, адзін шлях», «Кітай-АСЕАН»; Кітай умацоўвае ўзаемадзеянне з краінамі БРІКС, а таксама з'яўляецца прыхільнікам шматбаковай гандлёвай сістэмы. Яшчэ адзін вельмі прывабны фактар для замежных інвестараў, які надае ім больш упэўненасці ва ўкладанні сваіх сродкаў, складаецца ў тым, што разам з пашырэннем сферы адкрытасці Кітай імкнецца да стварэння партнёрства ў процівагу «блокавай свядомасці», у рамках якога адзін бок навязвае сваю волю іншым удзельнікам аб'яднання .

У далейшым, кіруючыся дынамікай уласнага развіцця, Кітай скароціць сферу абмежаванняў для прытоку замежных інвестыцый, створыць у краіне больш прывабны дзелавы клімат, што абяцае добрыя перспектывы для дзейнасці замежных кампаній і інвестыцый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040