Д. Трамп заявіў, што "хутчэй за ўсё" зноў сустрэнецца з Кім Чэн Ынам
  2018-08-21 15:48:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што "хутчэй за ўсё" зноў сустрэнецца з вярхоўным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

Паводле яго слоў, КНДР ужо спыніла ядзерныя выпрабаванні і выпрабаванні ракет. Ён выказаў упэўненасць у тым, што Пхеньян прыняў шэраг асаблівых мер для ажыццяўлення дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Амерыканскі прэзідэнт таксама звярнуў увагу на тое, што ў яго "склаліся добрыя адносіны" з Кім Чэн Ынам.

Д. Трамп не прывёў дэталяў адносна таго, у якія тэрміны і ў якім месцы можа адбыцца новая сустрэча.

Газета КНДР "Надон cінмун» 18-га жніўня апублікавала каментар, заклікаўшы Д. Трампа ігнараваць унутраную апазіцыю і распачаць рашучыя крокі для паляпшэння адносінаў паміж Пхеньянам і Вашынгтонам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040