Тайланд абверг чуткі аб зніжэнні візавых тарыфаў для турыстаў з Кітая
  2018-08-22 14:52:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тайланд не разглядае магчымасці зніжэння візавых збораў для грамадзян Кітая. Пра гэта заявіў у панядзелак намеснік міністра турызму і спорту Таіланда Пангпану Светарундра. Паводле яго слоў, колькасць замежных гасцей, якія наведалі Тайланд у ліпені бягучага года, склала 3,17 млн чалавек, павялічыўшыся на 2,85% у гадавых суадносінах. Між тым, турпаток з Кітая дэманструе тэндэнцыю адмоўнага росту – яго доля ў ліпеньскім паказчыку склала 929700 чалавек, што на 0,87% менш, чым у тым жа месяцы мінулага года.

У той жа час, паводле статыстыкі ведамства, колькасць кітайскіх турыстаў упала ўпершыню за год з лішнім. Раней кожны месяц паказчык дэманстраваў двухзначныя тэмпы росту. П.Светарундра выказаў здагадку, што зніжэнне турпатока з КНР звязана з крушэннем судна "Фенікс".

Чыноўнік паабяцаў, што ўрад Тайланда ўзмоцніць меры бяспекі, каб вярнуць давер кітайскіх грамадзян да турыстычнай сферы краіны, але зніжэння тарыфаў не будзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040