Выбары старшыні ЛДП Японіі пройдуць 20 верасня
  2018-08-22 14:54:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ліберальна-дэмакратычная партыя Японіі гатова 7 верасня апублікаваць камюніке аб выбарах свайго старшыні і 20 верасня правесці галасаванне. Такое рашэнне прынялі ў аўторак на пасяджэнні партыйнага выбарчага камітэту.

Выбары старшыні ЛДП Японіі праводзяцца раз у тры гады. Тэрмін паўнамоцтваў Сіндза Абэ на гэтай пасадзе заканчваецца 30 верасня. У 2015 годзе ён быў аўтаматычна пераабраны на гэту пасаду без галасавання. Такім чынам, маючыя адбыцца быць выбары старшыні партыі стануць першымі за 6 гадоў.

Былы старшыня ЛДП Сігэру Ісіба 10 жніўня правёў у парламенце прэс-канферэнцыю, афіцыйна абвясціўшы пра намер удзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040