Павышэнне мытных тарыфаў наносіць шкоду амерыканскім кампаніям
  2018-08-23 08:57:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 20 жніўня канцылярыя гандлёвага прадстаўніка ЗША вядзе шасцідзённае слуханні па пытанні планавага павышэння мытных тарыфаў у дачыненні да імпартуемых з Кітая тавараў коштам у 200 млрд долараў. Выступаючы на слуханнях, прадстаўнік асацыяцыі пастаўшчыкоў веласіпедаў ЗША Боб Маргевіцюс выказаў адміністрацыі наступны заклік і просьбу: «Веласіпед - не проста жалезная рама і два колы, гэта яшчэ і транспартны сродак. Для дзіцяці ровар - гэта нейкі білет у «дарослае» жыццё. Ён дорыць свабоду перамяшчэння, а прагулкі на веласіпедзе вельмі карысныя для здароўя. Я спадзяюся, што бяскрыўдны веласіпед не стане ахвярай гандлёвых трэнняў».

Для амерыканскіх кампаній існуе два спосабы супрацьстаяння ўдарам. Першы -- дамагацца вызвалення ад мытнай пошліны. Другі-- пераканаць урад адмовіцца ад намеру павысіць мытныя пошліны і ўрэгуляваць гандлёвыя спрэчкі шляхам перамоваў. Шлях, які вядзе да вызвалення ад збірання павышанай пошліны, занадта складаны. Напрыклад, з мая гэтага года амерыканскія кампаніі падалі ў агульнай колькасці больш за 20 тысяч заявак аб вызваленні ад збірання павышанай мытнай пошліны ў дачыненні да сталі і алюмінія, аднак да цяперашняга часу ў міністэрстве гандлю ЗША не адобрылі ні адну з іх, бо міністэрства прыняло довады двух буйных айчынных вытворцаў сталі, што нібыта павышэнне мытнай пошліны стала стымуляваць айчынную вытворчасць. Хоць гэта і пазбаўлена ўсялякай справядлівасці, але вытворцаў, відавочна, будзе задавальняць сітуацыя, калі наогул не будзе імпарту вырабаў з сталі.

У трэцяй дэкадзе ліпеня на слуханнях аб павышэнні мытных пошлін у дачыненні да імпартуемых з Кітая тавараў коштам у 16 млрд долараў выступілі усяго 82 прадстаўніка, сярод якіх толькі 6 выказаліся за павышэнне пошліны. Гэта значыць, на мінулым слуханні звыш 90% выступаючых выказаліся супраць павышэння мытных пошлін. Аднак амерыканская адміністрацыя ўсё-такі вырашыла павысіць пошліны.

Таму на гэты раз наўрад ці варта спадзявацца на тое, што будуць улічаныя просьбы і довады бізнес-колаў ЗША. Хутчэй за ўсё, амерыканская адміністрацыя, як і раней, не стане лічыцца з меркаваннямі іншых, і працягне настойваць на сваім.

Паводле паведамлення агенцтва Рэйтэр, большасць з тых, што пакінулі каментары ў канцылярыі гандлёвага прадстаўніка ЗША, лічаць, што павышэнне мытных тарыфаў прывядзе толькі да негатыўных наступстваў, стане расці сабекошт цэлага шэрагу тавараў, ад аксесуараў на Дзень усіх святых, ліхтарыкаў на Каляды, да сыравіны для ядзерных рэактараў.

У панядзелак, калі пачалося слуханне, Нацыянальная асацыяцыя эканамістаў у галіне прыватнага прадпрымальніцтва ЗША (National Association for Business Economics) апублікавала справаздачу аб эканамічнай палітыцы ў першым паўгоддзі, складзеную на аснове вынікаў апытання 251 эканаміста. Віцэ-прэзідэнт NABE Кевін Свіфт адзначыў, што 91% апытаных эканамістаў мяркуюць, што павышэнне тарыфаў і пагрозы ўвядзення новых тарыфаў маюць неспрыяльныя наступствы, нанясуць шкоду эканоміцы ЗША. 71% рэспандэнтаў лічыць, што палітыка зніжэння падаткаў створыць празмернае стымуляванне эканомікі ЗША. 81% апытаных лічыць, што амерыканская адміністрацыя павінна скарачаць дэфіцыт бюджэту ад долі ВУП.

Аднак, у інтэрв'ю прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго няма графіка рашэння гандлёвых канфліктаў паміж ЗША і Кітаем. Ён будзе, як і Кітай, прымаць рашэнне ў доўгатэрміновай перспектыве. Схаваны сэнс заключаецца ў тым, што ЗША гатовыя чакаць, што Кітай саступіць пад вялікім ціскам тарыфаў і вырашыць пайсці на перамовы з ЗША. Такім чынам, ЗША апынуцца ў больш выгадным становішчы.

На жаль, ЗША няправільна выбралі сабе суперніка. Перад Кітаем, з яго за 1,4 млрд насельніцтвам, амерыканская адміністрацыя і жыхары Штатаў павінны мець большую здольнасцю выносіць цяжкасці, чым кітайцы. Інакш ЗША не змогуць атрымаць перамогу ў гэтым супрацьстаянні. Паводле апублікаваных абодвума бакамі планамі 23 жніўня ЗША увядуць 25% пошліны на кітайскі экспарт на суму ў 16 мільярдаў долараў, і тады Кітай будзе вымушаны распачаць раўнацэнныя контрмеры. Аднак, амерыканскі бок запрасіў кітайскую дэлегацыю ў ЗША на першыя перамовы пасля абвяшчэння гандлёвай вайны. Відаць, Вашынгтон рыхтуе два варыянты рашэння дадзенага пытання. Ці будзе эфектыўнай такая тактыка?

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040