Кітай мае намер актыўна далучыцца да міжнароднага супрацоўніцтва па лічбавай эканоміцы
  2018-08-23 15:02:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1-ы кітайскі міжнародны кірмаш інтэлектуальнай індустрыі адкрыўся ў чацвер у горадзе Чунцін. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас кірмашу, у якім адзначыў, што ў свеце з кожным днём абнаўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі новага пакалення, якія ўключаюць у сябе інтэрнэт, вялікія даныя і штучны інтэлект. На гэтым фоне перад рознымі краінамі паўстаюць агульныя задачы па пашырэнні інтэграцыі лічбавай эканомікі і рэальнага сектара эканомікі і стварэнні інавацыйных формаў прамысловасці.

Кітай надае важнае значэнне развіццю на аснове інавацый, прыкладаючы намаганні да паскарэння індустрыялізацыі лічбавых тэхналогій і лічбавізацыі прамысловасці, каб забяспечыць высакаякаснае развіццё і высакаякаснае жыццё насельніцтва, падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ён запэўніў, што Кітай актыўна далучыцца да міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы лічбавай эканомікі з мэтай выявіць новыя стымулы і новую прастору для развіцця сусветнай эканомікі. Кірмаш адлюстроўвае тэндэнцыю сусветнага эканамічнага развіцця і спадзяванні народаў розных краін жыць лепш.

Ён упэўнены, што ўдзельнікі кірмашу правядуць паглыблены абмен меркаваннямі і наладзяць супрацоўніцтва, каб разам прасоўваць развіццё сусветнай эканомікі, а таксама стварыць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040