Колькасць хворых на ліхаманку Эбола ў ДРК перавысіла 100 чалавек
  2018-08-23 16:27:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі, што паступіла з Кіншасы, Міністэрства аховы здароўя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга / ДРК / у сераду заявіла, што колькасць тых, хто захварэў на ліхаманку Эбола, з пачатку новай ўспышкі перавысіла 100 чалавек, 59 з тых, хто заразіўся, памерлі.

Паводле статыстыкі ведамства, па стане на 21 жніўня ў краіне было зарэгістравана 102 выпадкі ліхаманкі Эбола, у тым ліку 75 пацверджаных і 27 магчымых, 59 з тых, хто захварэў, памерлі.

Нагадаем, што цяперашняя ўспышка Эболы ў ДРК была пацверджана ў пачатку жніўня. З 1976 года ў краіне іх зафіксавана ўжо дзесяць. Папярэдняя ўспышка распаўсюджвання віруса, якая завяршылася 24 ліпеня, забрала жыцці 33 чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040