Кіраўнік МЗС КНР: "Пояс і шлях" не з'яўляецца нейкім аналагам "плана Маршала"
  2018-08-24 09:19:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І падчас сумеснай з міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цагтбаатарам сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ заявіў, што ініцыятыва "Пояс і шлях" -- гэта не аналаг "плана Маршала" або геапалітычная стратэгія. Паводле яго слоў, Кітай з моманту вылучэння ініцыятывы нязменна адстойвае прынцыпы сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага карыстання, падтрымлівае канцэпцыі транспарэнтнасці, адкрытасці і інклюзіўнасці, выконвае міжнародныя правілы і законы ўсіх краін, імкнецца да ўстойлівасці і экалагічнасці, накіроўвае намаганні на фарміраванне высакаякасных праектаў з высокімі паказчыкамі, надае ўвагу фінансавай працягласці праектаў. Гэтыя важныя пазіцыі і ідэалы непарыўна звязаны са стратэгіяй узаемнай выгады і адкрытасці, якой Кітай прытрымліваецца на працягу доўгага часу.

Ван І ўказаў, што мэта ініцыятывы "Пояс і шлях" заключаецца ў тым, каб з дапамогай стыкоўкі нацыянальных стратэгій развіцця розных краін разгортваць новую прастору для супрацоўніцтва, распрацоўваць новы патэнцыял для супрацоўніцтва і рэалізоўваць сумеснае развіццё і росквіт. У гэтым працэсе Кітай хоча падзяліць з усімі краінамі магчымасці свайго развіцця.

Ван І адзначыў, што Кітай і Манголія ўжо падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па стыкоўцы "Пояса і шляху" са "Стэпавым шляхам". Кітай мае намер надаваць павышаную ўвагу мэтам развіцця Манголіі і патрэбам народа краіны, паскараць працэс стыкоўкі стратэгій, сумесна фарміраваць "Пояс і шлях". Ван І падкрэсліў, што варта падтрымліваць паскоранае фарміраванне інфраструктуры ў Манголіі, аказваць дапамогу Манголіі ў пераадоленні праблем развіцця, фарміраваць умовы для развіцця. Важна яшчэ большую ўвагу надаваць паляпшэнню ўмоў жыцця насельніцтва, каб народ Манголіі мог у поўнай меры атрымаць рэальную выгаду ад фарміравання "Пояса і шляху". Неабходна факусіраваць увагу на навакольным асяроддзі і экалагічнай абароне, забяспечыць абарону і развіццё прыроды Манголіі. Варта аказваць дапамогу Манголіі ў трансфармацыі рэсурсных пераваг у перавагі развіцця, садзейнічаць перапрацоўчаму і вытворчаму сектарам, рэалізоўваць шматаспектнае развіццё, павышаць здольнасць Манголіі да забеспячэння ўласнага ўстойлівага развіцця.

У цэлым, супрацоўніцтва Кітая і Манголіі ўяўляе сабой узаемную дапамогу сяброў і ўзаемную падтрымку суседзяў. Супрацоўніцтва Кітая з Манголіяй накіравана на дасягненне ўзаемнай выгады, адзначыў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040