Кітайскі самалёт-амфібія AG600 рыхтуецца да першага ўзлёту з паверхні вады
  2018-08-27 16:15:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы ўзор кітайскага самалёта-амфібіі AG600 у нядзелю здзейсніў пералёт з горада Чжухай правінцыі Гуандун у горад Цзінмэнь правінцыі Хубэй, дзе запланаваны яго першыя выпрабаванні па ўзлёце з паверхні вады. Пра гэта паведамілі інфармагенцтву Сіньхуа ў Кітайскай карпарацыі авіябудаўнічай прамысловасці / AVIC /.

Самалёт з бартавым нумарам 001 праляцеў над правінцыямі Гуандун, Хунань і Хубэй і ў 09:43 па пекінскім часе ўдала прызямліўся ў аэрапорце Чжанхэ горада Цзінмэнь. Перабазіраванне паветранага судна азначае пачатак новага этапу яго выпрабаванняў, удакладнілі ў AVIC.

Гідрасамалёт AG600 распрацаваны для задавальнення патрэб грамадзянскай авіяцыі. Ён сканструяваны спецыяльна для барацьбы з ляснымі пажарамі і правядзення выратавальных аперацый на вадзе.

Першы ўзлёт AG600 з сушы адбыўся 24 снежня 2017 года на базе ў горадзе Чжухай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040