Сі Цзіньпін заклікаў прыносіць карысць народам краін уздоўж "Пояса і шляху"
  2018-08-28 09:09:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў наладзіць паўнавартаснае і моцнае супрацоўніцтва ў ажыццяўленні ініцыятывы "Пояс і шлях", каб прыносіць карысць народам краін уздоўж "Пояса і шляху" і прасоўваць стварэнне супольнасці адзінага лёсу.

Сі Цзіньпін выступіў з такім заклікам на сімпозіуме, які прайшоў у Доме народных сходаў у Пекіне ў гонар пяцігоддзя абвяшчэння ініцыятывы "Пояс і шлях". Гэта ініцыятыва служыць кітайскім варыянтам удзелу ў працэсе пашырэння глабальнай адкрытасці і супрацоўніцтва, паляпшэння сістэмы сусветнага эканамічнага кіравання, прасоўвання сумеснага развіцця, а таксама стварэння супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён нагадаў, што за мінулыя пяць гадоў тавараабарот Кітая з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" дасягнуў 5 трлн долараў, аб'ём прамых кітайскіх інвестыцый у гэтыя краіны перавысіў 60 млрд долараў, дзякуючы чаму было створана звыш 200 тыс. працоўных месцаў .

Сі Цзіньпін сказаў, што сумесная пабудова "Пояса і шляху" накіравана не толькі на эканамічнае супрацоўніцтва, але і з'яўляецца важным шляхам для ўдасканалення мадэляў глабальнага развіцця і глабальнага кіравання, а таксама для прасоўвання здаровага развіцця эканамічнай глабалізацыі. Ён падкрэсліў, што гэта ініцыятыва па эканамічным супрацоўніцтве, а не ідэя стварэння геапалітычнага альянсу або ваеннага саюза, а ажыццяўленне гэтай ініцыятывы з'яўляецца адкрытым і інклюзіўным працэсам і не мае на мэце фарміраванне эксклюзіўнага блока. Ініцыятыва "Пояс і шлях" не падзяляе краіны па ідэалогіі і не з'яўляецца гульнёй з нулявой сумай. Калі краіны жадаюць да яе далучыцца, мы іх вітаем, сказаў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, наступным прыярытэтам у сумесным прасоўванні ініцыятывы "Пояс і шлях" з'яўляецца рэалізацыя яе высакаякаснага развіцця.

Сі Цзіньпін заклікаў да дасягнення прагрэсу ў рэалізацыі праектаў у рамках ініцыятывы, асабліва праектаў, якія прыносяць рэальную выгаду мясцовым жыхарам, а таксама да пашырэння рынкаў пры захаванні гандлёвага балансу. Ён прапанаваў стварыць сістэму палітычных установак па фінансавай падтрымцы ініцыятывы і заклікаў няўрадавыя фонды інвесціраваць у праекты, накіраваныя на будаўніцтва інфраструктуры і асваенне рэсурсаў у краінах ўздоўж "Пояса і шляху".

Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна ўзмацняць рэгуляванне інвестыцыйнай дзейнасці і надаваць павышаную ўвагу папярэджанню рызык за мяжой. Ён таксама падкрэсліў важнасць умацавання кіраўніцтва КПК у працы па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040