Дзярждэп ЗША аб'явіў аб уступленні ў сілу антырасійскіх санкцый
  2018-08-28 15:01:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны дэпартамент ЗША 27 жніўня абвясціў, што ўведзеныя ЗША санкцыі ў дачыненні да Расіі ў сувязі са справай аб атручэнні былога расійскага супрацоўніка спецслужбаў у Вялікабрытаніі афіцыйна ўступаюць у сілу, прынятыя санкцыйныя меры будуць дзейнічаць не менш за год.

Памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях міжнароднай бяспекі і нераспаўсюджвання Крыстафер Форд заявіў, што Дзярждэп ЗША "вызначыў, што ўрад Расійскай Федэрацыі ў парушэнне міжнароднага права прымяніў хімічную зброю або смяротную хімічную зброю супраць уласных грамадзян", таму ЗША прыпыняюць ўсю ўрадавую эканамічную дапамогу Расіі.

Дзярждэп ЗША абвясціў аб афіцыйным уступленні ў сілу антырасійскіх санкцый, і ў сувязі з гэтым пасольства Расіі ў ЗША праз сацсеткі абнародавала заяву, у якой адмовілася прыняць новыя варожыя, незаконныя і несправядлівыя санкцыі ЗША. Яно заявіла, што санкцыі не зменяць рашучасці прытрымлівацца ў міжнародных пытаннях самастойнага курсу, і Расія зможа вытрымаць беспадстаўны ціск з боку ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040