«Адзін пояс і адзін шлях» -- шанс для паляпшэння сістэмы глабальнага кіравання
  2018-08-29 08:58:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У верасні 2013 года падчас дзяржаўнага візіту ў Казахстан старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з ініцыятывай будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху». У кастрычніку ў Інданэзіі ён заклікаў стварыць «Марскі Шаўковы шлях 21-га стагоддзя». На сімпозіуме ў гонар пяцігоддзя абвяшчэння ініцыятывы Сі Цзіньпін заявіў, што сумеснае будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху» адпавядае патрабаванням рэформаў сістэмы глабальнага кіравання, у гэтым працэсе адлюстроўваецца канцэпцыя супольнасці адзінага лёсу – узаемная дапамога, агульная адказнасць, што прадаставіла новую ідэю і новы праект для ўдасканалення сістэмы глабальнага кіравання.

Сёння гэта ініцыятыва атрымала падтрымку больш за 100 краін і міжнародных арганізацый, якія актыўна прасоўваюць яе рэалізацыю. Сукупны тавараабарот Кітая з краінамі-удзельніцамі гэтай ініцыятывы перавысіў 5 млрд долараў, а аб'ём прамых інвестыцый перасягнуў мяжу ў 60 млрд долараў, што стварыла звыш 200 тыс. працоўных месцаў для грамадзян гэтых краін. Ініцыятыва атрымала шырокае прызнанне міжнароднай супольнасці.

Кітай прыцягвае ўвагу многіх краін, даючы новыя магчымасці развіцця, сутнасць якіх – у сумесных кансультацыях, будаўніцтве і выкарыстанні пры рэалізацыі рэфармавання сістэмы глабальнага кіравання. На фоне шматпалярнасці свету і эканамічнай глабалізацыі традыцыйныя канцэпцыі і практыкі глабальнага кіравання ўжо не адпавядаюць патрабаванням мадэрнізацыі міжнародных палітычных і эканамічных структур. Справіцца з праблемамі, якія ўзнікаюць па меры развіцця чалавечай супольнасці, могуць дапамагчы сумесныя кансультацыя, будаўніцтва і выкарыстанне. У цяперашні час краіны, якія развіваюцца, імкнуцца да індустрыялізацыі і ўрбанізацыі, эканамічнай незалежнасці і нацыянальнага адраджэння. У ініцыятыве «Адзін пояс і адзін шлях» Кітай адзначыў важнасць сумесных кансультацый, зыходзячы менавіта з таго, што толькі пры ўзаемапавазе ўсе краіны змогуць атрымаць роўнае права голасу і неабходную падтрымку.

Сумеснае будаўніцтва азначае згуртаванасць. За пяць гадоў пасля вылучэння ініцыятыва неаднаразова падвяргалася крытыцы з боку Захаду. Але практыка паказвае, што гэта ініцыятыва стала згуртаваным колам сяброў, пра што гаварыў старшыня КНР Сі Цзіньпін: «Ажыццяўленне гэтай ініцыятывы з'яўляецца адкрытым працэсам і не мае на мэце фарміраванне эксклюзіўнага блока або "кітайскага клуба". Акрамя таго, гэта ініцыятыва не падзяляе краіны па ідэалогіі і не з'яўляецца гульнёй з нулявой сумай. Калі краіны жадаюць да яе далучыцца, мы іх вітаем».

Сі Цзіньпін не раз падкрэсліваў, што «Адзін пояс, адзін шлях» быў ініцыіраваны Кітаем, але адкрывае магчымасці належаць усяму свету. Неабходна далей прасоўваць сумеснае будаўніцтва інтэграцыйнай ініцыятывы, каб яна прынесла максімальную карысць народам краін-удзельніц.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040