Сі Цзіньпін накіраваў дырэктыву па ахове зроку дзяцей
  2018-08-29 14:40:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў дырэктыву ў дачыненні да эфектыўных мер, накіраваных на ахову зроку дзяцей, каб "у іх была светлая будучыня". Сі Цзіньпін адзначыў, што ў краіне назіраецца высокая распаўсюджанасць міапіі сярод навучэнцаў і тэндэнцыя да зніжэння ўзроставых межаў захворвання, што не толькі сур'ёзна адбіваецца на здароўі дзяцей, але і з'яўляецца сур'ёзным пытаннем, якое закранае будучыню краіны і кітайскай нацыі. Улады павінны звярнуць пільную ўвагу на гэту праблему і не дапускаць яе пагаршэння. Неабходна выпрацаваць комплексныя і эфектыўныя планы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячай міапіі, і ўрады ўсіх узроўняў павінны добрасумленна ажыццявіць іх, указаў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін, звяртаючы пільную ўвагу на праблему блізарукасці сярод дзяцей на працягу доўгага часу, даў вызначальны напрамак далейшай працы.

Ажыццяўляючы дух дырэктывы, Мінадукацыі ў супрацоўніцтве з Дзяржкамітэтам па справах аховы здароўя і іншымі ведамствамі распрацавалі праект праграмы па прафілактыцы і кантролі блізарукасці сярод дзяцей і падлеткаў, які быў апублікаваны для збору грамадскага меркавання. У праекце праграмы прадугледжваюцца паэтапныя мэты па прафілактыцы міапіі, а таксама сфармуліравана адказнасць бацькоў, навучальных устаноў і санітарна-медыцынскіх устаноў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040