У Кітаі ўзмацняюць кантроль над Didi
  2018-08-29 15:47:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мясцовыя ўлады па ўсім Кітаі даручылі філіялам платформы па прадастаўленні транспартных паслуг Didi Chuxing забяспечыць бяспеку сэрвісу пасля забойства пасажыркі вадзіцелем таксі на мінулым тыдні.

Транспартнае ведамства горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцін загадала Чунцінскаму аддзяленню Didi атрымаць ліцэнзію на прадастаўленне паслуг па выкліку таксі на працягу пэўнага тэрміну, а таксама прадастаўляць даныя аб аперацыях адміністрацыйным органам.

Ліцэнзія на законныя аперацыі ў горадзе ў Didi адсутнічае з 2014 года, калі кампанія з'явілася ў Чунціне. Акрамя гэтага, кампанія адмовілася даць урадавым ведамствам доступ да даных, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы гарадскога ўпраўлення транспартнай бяспекі.

Улады таксама загадалі Didi вывесці з эксплуатацыі ўсе неадпаведныя патрабаванням аўтамабілі і адхіліць ад працы ўсіх некваліфікаваных вадзіцеляў, а таксама стварыць платформу для размяшчэння скаргаў у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў.

У Чунцінскім падраздзяленні Didi паабяцалі звязацца з галаўным офісам кампаніі і вырашыць усе праблемы своечасова.

Транспартнае ведамства горада Ухань ў Цэнтральным Кітаі ў панядзелак правяло праверку дзевяці платформаў па выкліку таксі, уключаючы Didi, даручыўшы ім старанна правяраць аўтамабілі і вадзіцеляў, а таксама прадастаўляць дакладныя даныя аб аперацыях у рэальным часе наглядным органам горада.

Улады паўднёвакітайскай горада Шэньчжэнь паведамілі, што каля 5000 вадзіцеляў і 2000 аўтамабіляў, зарэгістраваных у Didi, не адпавядалі патрабаванням і не былі кваліфікаваныя. Кампаніі было даручана вырашыць праблему ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў.

Гарадскі камітэт транспарту і камунікацый пакараў восем платформаў па выкліку таксі і выпісаў штрафы на суму каля 27 млн юаняў / 3,9 млн долараў ЗША / з пачатку 2018 года.

Міністэрства транспарту, Міністэрства грамадскай бяспекі КНР, а таксама ўлады Пекіна і Цяньцзіня ў нядзелю выклікалі выканаўчых дырэктараў Didi на нараду, запатрабаваўшы "усебаковай ліквідацыі недахопаў" сэрвісу Hitch / сумесная паездка /.

У мінулую пятніцу ў другой палове дня 20-гадовая дзяўчына знікла без вестак пасля выкліку таксі праз платформу Didi ў горадзе Вэньчжоу правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая. Вадзіцель таксі, затрыманы ў суботу раніцай, прызнаўся ў згвалтаванні і забойстве дзяўчыны.

У траўні гэтага года 21-гадовая сцюардэса, скарыстаўшыся паслугамі Hitch, была забітая кіроўцам у горадзе Чжэнчжоу ў Цэнтральным Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040