ЗША не мае намер спыняць далейшыя ваенныя манеўры з Рэспублікай Карэя - кіраўнік Пентагона
  2018-08-29 15:55:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Злучаныя Штаты ў далейшым не маюць намер спыняць якія-небудзь ваенныя манеўры з Рэспублікай Карэя. Пра гэта паведаміў у аўторак на прэс-канферэнцыі міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс.

Адмену Вашынгтонам цэлага шэрагу буйных манеўраў з РК кіраўнік Пентагона назваў праявай добрай волі па выніках сустрэчы лідараў ЗША і КНДР у Сінгапуры. На дадзены момант у Амерыкі няма планаў адмаўляцца ад іншых вучэнняў.

Дж. Мэціс адзначыў, што ЗША пакуль не прынялі рашэння па праграме сумесных манеўраў з РК у будучым годзе; яна будзе залежаць ад вынікаў перамоў. ЗША працягнуць цеснае супрацоўніцтва са сваімі саюзнікамі ў рэалізацыі рэзалюцыі СБ ААН пра санкцыі супраць КНДР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040