Новае выданне японскай "Белай кнігі па абароне" пракладае шлях да пашырэння ўзбраенняў
  2018-08-29 15:57:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Японіі ў аўторак зацвердзіў новую "Белую кнігу па абароне". Выданне па-ранейшаму моцна згушчае фарбы ў пытанні забеспячэння бяспекі вакол Японіі, каб тым самым пракласці шлях да пашырэння ўзбраенняў і распрацоўкі кабінетам Сіндза Абэ да канца года новай Праграмы нацыянальнай абароны.

Хоць у "Белай кнізе" ўхвалена заява аб дэнуклеарызацыі, зробленая Пхеньянам на саміце ЗША і КНДР, але ў той жа час гаворыцца, што становішча ў галіне бяспекі вакол Японіі застаецца сур'ёзным, і што КНДР з'яўляецца "беспрэцэдэнтнай і актуальнай пагрозай для Японіі".

"Белая кніга" таксама не забылася расказаць і пра "кітайскую пагрозу", зрабіўшы выказванні на адрас стандартных ваенных аперацый КНР і звычайнага абароннага будаўніцтва НВАК. На старонках кнігі скажаюцца мэты патрулявання марскімі суднамі Кітая акваторыі выспаў Дзяаюйдаа і вядзенне імі дзейнасці. Сцвярджаецца, што Кітай "у аднабаковым парадку" нарошчвае ваенную дзейнасць паблізу Японіі.

Новае выданне "Белай кнігі" таксама падрабязна распавядае пра апошнія змены курсу кабінета Сіндза Абэ ў напрамку пашырэння абарончай палітыкі, у тым ліку пра рэформу Сіл самаабароны Японіі і ўмацаванне іх здольнасцей да комплексных дзеянняў. Гаворыцца аб стварэнні новай японскай марской пяхоце – аператыўным корпусе з машынамі-амфібіямі, разгортванні сістэм ПРА наземнага базіравання "Іджыс". Усё гэта адбываецца на фоне бесперапыннага росту ваеннага бюджэту шосты год запар.

"Белая кніга" падкрэслівае, што курс абароны, агучаны Сіндза Абэ ў новай Праграме нацыянальнай абароны Японіі, павінен адпавядаць патрабаванням краіны аб здольнасці процідзейнічаць сур'ёзным пагрозам у сітуацыі з навакольнай бяспекай, а не проста служыць працягам бягучай палітыкі. Апроч таго, у "Белай кнізе" па-ранейшаму падкрэсліваецца важнасць саюзніцкіх адносін з ЗША. Адзначаецца, што будаўніцтва новай базы ў Хенока ў прэфектуры Акінава замест амерыканскай базы "Футэма" з'яўляецца адзіным выхадам пасля прыняцця рашэння аб пераносе апошняй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040