ЗША і Турцыя плануюць ажыццявіць сумеснае патруляванне ў сірыйскім Манбіджы
  2018-08-29 15:59:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША і Турцыя плануюць ажыццявіць сумеснае патруляванне ў Манбіджы на поўначы Сірыі. Пра гэта заявіў у аўторак заявіў старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл / КНШУС / ЗША Джозэф Данфорд.

Паводле яго слоў, ЗША і Турцыя два месяцы таму пачалі планаваць супрацоўніцтва ў справе ўзмацнення бяспекі ў Манбіджы. Патруляванне ажыццявіцца ў два этапы: першы - самастойнае патруляванне пры двухбаковых кантактах і каардынацыі, другі - сумеснае патруляванне.

Дж. Данфорд заявіў, што ЗША ўжо пачалі самастойнае патруляванне і плануюць перайсці да другога этапу. Амерыканская і турэцкая бакі праводзяць кансультацыі па гэтай праблеме і задаволены іх ходам.

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс таксама паведаміў на прэс-канферэнцыі, што ў Анкару было дастаўлена абсталяванне для адпаведных трэніровак. Ён выказаў упэўненасць, што краіны ў бліжэйшы час пачнуць сумеснае патруляванне.

Нагадаем, што Турцыя і ЗША ў траўні гэтага года правялі сустрэчу па праблеме бяспекі і стабільнасці ў Манбіджы, а таксама распрацавалі дарожную карту супрацоўніцтва, у рамках якой турэцкія войскі правялі пяць раўндаў патрулявання ў гэтым рэгіёне.

Міністэрства замежных спраў Сірыі 16 чэрвеня апублікавала заяву, у якой рашуча асудзіла прыбыццё амерыканскіх і турэцкіх войскаў у Манбідж, назвала яго парушэннем суверэнітэту сваёй краіны, а мэтай Вашынгтона і Анкары - падаўжэнне і ўскладненне сірыйскага крызісу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040