Адносіны амерыканскага бізнесу да дадатковых пошлін на імпарт з Кітая
  2018-08-30 09:26:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 20 па 27 жніўня Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША правяло слуханні па прапанаваным тарыфе на імпарт тавараў з Кітая па выніках расследавання ў рамках 301-га артыкула Закона аб гандлі. Прадстаўнікі бізнесу заклікалі ўрад ЗША асцярожна прымаць адпаведныя рашэнні і сур'ёзна ўлічваць інтарэсы спажыўцоў і прадпрымальнікаў. Як стала вядома, на слуханнях прысутнічіла больш за 300 бізнесменаў і прадстаўнікоў прамысловых асацыяцый. Падчас абмеркаванняў амерыканскія чыноўнікі неаднаразова задавалі пытанні аб тым, ці існуюць іншыя, апроч кітайскіх, крыніцы імпарту? Ці магчыма паменшыць залежнасць ад Кітая ў частцы ланцужкоў паставак, ці можна вывесці вытворчасць з Кітая? На гэтыя пытанні прадстаўнікі прадпрыемстваў ЗША адказалі, што на гэта спатрэбіцца занадта шмат часу, прадукцыя іншых краін не можа замяніць кітайскую ў колькасным плане.

Зараз сусветны ланцужок паставак складае амаль 80% сусветнага гандлю. Паводле справаздачы, апублікаванай брытанскай даследчай фірмай IHS Markit у лютым 2017 года, Кітай ужо стаў глабальным цэнтрам ланцужкоў паставак. Кітайска-амерыканскія эканамічныя і гандлёвыя адносіны цесна звязаны ў плане паставак.

Многія амерыканскія прадпрыемствы, у тым ліку прадпрыемствы рознічнага гандлю, швейныя, прадуктовыя, машынабудаўнічыя, прадпрыемствы па вытворчасці паўправадніковых мікрасхем, заклікалі ўрад краіны не ўводзіць пошліны ў дачыненні да Кітая. З іншага боку, амерыканскія прадпрыемствы па вытворчасці сталі і алюмініевых вырабаў заклікаюць урад не толькі ўвесці пошліны ў адпаведнасці з артыкулам 232, але і ўвесці падвойныя пошліны ў адпаведнасці з раздзелам 301, каб выцесніць кітайцаў з амерыканскага рынку.

Да цяперашняга часу ўжо завяршыліся слуханні, праведзеныя Гандлёвым прадстаўніцтвам ЗША. Гэта абавязковая працэдура перад увядзеннем амерыканскім урадам дадатковых мытных пошлін, і яна не будзе аказваць уплыву на рашэнне амерыканскага ўрада. На папярэдніх двух слуханнях аб увядзенні дадатковых мытных пошлін у дачыненні да кітайскіх тавараў коштам 50 млрд долараў большасць удзельнікаў выступіла супраць, аднак амерыканскі ўрад усё роўна рэалізуе сваё рашэнне па ўвядзенні пошлін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040