Сі Цзіньпін заклікаў моладзь садзейнічаць стварэнню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва
  2018-08-30 09:26:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

29 жніўня - Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў моладзь прымаць актыўны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях", падтрымліваць салідарнасць і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Афрыкай, а таксама ўносіць свой уклад у стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

З такім заклікам Сі Цзіньпін выступіў у аўторак, адказваючы на ліст ад удзельнікаў Міжнароднага маладзёжнага форуму "Творчасць і спадчына Шаўковага шляху", які прайшоў у кітайскіх гарадах Чанша і Нанкін у траўні.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што за пяць гадоў пасля вылучэння ініцыятыва "Пояс і шлях" ператварылася з ідэі і канцэпцыі ў дзеянне і рэальнасць, і ў яе рэалізацыі былі дасягнуты багатыя вынікі. Гэта не было б магчымым без цёплага водгуку і актыўнага ўдзелу моладзі, дадаў ён.

Адзначыўшы, што ініцыятыва "Пояс і шлях" надала магутны імпульс узаемадзеянню паміж Кітаем і Афрыкай, ён паведаміў, што лідары Кітая і афрыканскіх краін абмяркуюць дружалюбнае супрацоўніцтва і развіццё ў новай абстаноўцы на Пекінскім саміце Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, які пройдзе ў верасні 2018 года .

Назваўшы моладзь будучыняй нацыі, Сі Цзіньпін сказаў, што моладзь Кітая і Афрыкі з'яўляецца будучыняй кітайска-афрыканскай дружбы.

Сі Цзіньпін заклікаў моладзь больш удзельнічаць у культурных абменах, працягваць прымаць актыўны ўдзел у будаўніцтве "Пояса і шляху", а таксама развіваць традыцыйнае сяброўства паміж Кітаем і краінамі Афрыкі.

Ён заклікаў моладзь адыгрываць сваю ролю ў сумеснай пабудове яшчэ больш моцнай супольнасці адзінага лёсу Кітая і Афрыкі, а таксама супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

У маладзёжным форуме прынялі ўдзел 73 прадстаўніка моладзі з 51 краіны. Некаторыя з іх напісалі ліст Сі Цзіньпіну, у якім распавялі пра досвед удзелу ў форуме і падзяліліся ідэямі адносна ініцыятывы "Пояс і шлях", супрацоўніцтва Кітай-Афрыка і моладзевых абменаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040