Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў моладзь Кітая і Японіі паглыбляць узаемны давер
  2018-08-30 09:27:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў моладзь Кітая і Японіі паглыбляць узаемны давер для прасоўвання двухбаковага супрацоўніцтва і сяброўства.

Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Японіі Сандза Абэ накіравалі віншавальныя пасланні ў адрас канферэнцыі па абменах паміж студэнтамі Кітая і Японіі ў гонар 40-годдзя падпісання Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе.

Па словах Лі Кэцяна, дадзены дагавор у юрыдычнай форме замацаваў прынцыпы Сумеснай заявы Кітая і Японіі і вызначыў кіруючыя прынцыпы для двухбаковых адносін.

Кітай гатовы працаваць разам з Японіяй, ісці насустрач адзін аднаму і выконваць прынцыпы, выкладзеныя ў чатырох палітычных дакументах, якія падпісалі Кітай і Японія, заявіў Лі Кэцян.

Ён заклікаў дзве краіны атрымаць урокі з гісторыі, арыентавацца на будучыню, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва для сумеснага развіцця і забеспячэння росквіту і стабільнасці.

Падкрэсліўшы, што моладзь -- гэта будучыня, Лі Кэцян сказаў, што кітайскі ўрад працягне падтрымліваць узаемныя візіты і абмены паміж моладдзю дзвюх краін, заклікаўшы яе пашыраць спосабы камунікацыі, павышаць узровень узаемнага навучання, умацоўваць паразуменне і ўзаемны давер для прасоўвання доўгатэрміновага, стабільнага і здаровага развіцця двухбаковых адносін .

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ ў сваім віншавальным пасланні заявіў, што ў траўні гэтага года прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян здзейсніў візіт у Японію, што мае вялікае значэнне для развіцця японска-кітайскіх адносін.

Сіндза Абэ заклікаў абодва бакі працягваць прасоўваць моладзевыя абмены і будаваць больш мастоў для дружбы паміж Японіяй і Кітаем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040