5 лекараў з Малаві праходзяць стажыроўку ў 1-м шпіталі пры Сіаньскім транспартным універсітэце
  2018-08-30 11:07:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Нашы мары спраўдзіліся!" Гэтае лета для акушэра Генры з Цэнтральнай бальніцы імя Камузу ў Малаві напоўнена надзеямі і выклікамі. Нядаўна Генры і яшчэ 4 лекары - акушэры і педыятры з Малаві былі прынятыя на двухмесячную стажыроўку ў 1-м шпіталі пры Сіаньскім транспартным універсітэце / правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай /.

Гэтая стажыроўка з'яўляецца адным з важных элементаў кітайска-малавійскай праграмы аздараўлення жанчын і дзяцей, яна накіравана на павышэнне здольнасцяў лекараў, якія ўдзельнічаюць у стажыроўцы, аказваць першую дапамогу, аглядаць і лячыць, павінна павысіць іх здольнасці ў ахове здароўя і навыкі ў лячэнні цяжарных жанчын, парадзіх і дзяцей.

Па стане на першае паўгоддзе 2018 года, Кітай ужо паслаў у Малаві 6 медыцынскіх брыгад са 101 члена. Яны змагаюцца на перадавой лініі медыцыны і аховы здароўя Малаві, стаўшы "пасланцамі ў белых вопратках", якія прасоўваюць дружбу паміж народамі дзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040