Рашэнне ўрада Аўстраліі аб забароне паставак 5G-абсталявання Huawei - гэта вялікая памылка
  2018-08-31 10:02:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На мінулым тыдні ўрад Аўстраліі выступіў з заявай, у якой паведаміў аб увядзенні эмбарга на пастаўкі ў краіну тэлекамунікацыйнага абсталявання для сетак сувязі стандарту 5G вытворчасці кампаніі Huawei. Прычынай забароны была названая «заклапочанасць пытаннямі кібербяспекі».

Кібербяспека заўсёды знаходзіцца ў фокусе ўвагі аператараў, карыстальнікаў і ўрадаў усіх краін. Але абсалютна зразумела, што абгрунтаванне забароны на пастаўкі 5G-абсталявання Huawei праблемамі з кібербяспекай - гэта толькі падстава.

Па-першае, Huawei з'яўляецца найбуйнейшым у свеце пастаўшчыком тэлекамунікацыйнага абсталявання. Кампанія супрацоўнічае з 45 з 50 найбуйнейшых тэлекамунікацыйных аператараў свету. Яе аперацыйная дзейнасць ахоплівае 170 краін і рэгіёнаў свету, забяспечвае штодзённыя патрэбы ў сувязі больш чым тэці ўсяго насельніцтва планеты. Калі б абсталяванне і сеткі кампаніі Huawei былі небяспечныя хоць у найменшай меры, глабальныя тэлекамунікацыйныя гіганты неадкладна б адмовіліся ад супрацоўніцтва.

Па-другое, з тэхнічнага і эканамічнага пункту гледжання, Huawei, як найбуйнейшы пастаўшчык сеткавых рашэнняў стандарту 4G, спрыяла развіццю здаровай канкурэнцыі на мясцовым рынку тэлекамунікацый, што прывяло да зніжэння тарыфаў і павышэння хуткасці і якасці шырокапалоснай і мабільнай сувязі.

Дзякуючы імкліваму развіццю тэхналогій, сеткі стандарту 5G стануць яшчэ адной кропкай для росту канкурэнцыі. У цяперашні час кампанія Huawei лідзіруе ў свеце па колькасці патэнтаў, якія тычацца стандарту 5G. Мноства заходніх краін, у прыватнасці Вялікабрытанія, Новая Зеландыя і Канада, ужо пачалі абкатку і разгортванне сетак 5G на аснове рашэнняў Huawei.

Ва ўрадзе Аўстраліі сцвярджаюць, што тэхналогіі 5G сур'ёзна адрозніваюцца ад рашэнняў папярэдніх пакаленняў, але на справе гэта не так. Больш за тое, у параўнанні з 4G, стандарт 5G мае яшчэ большы ўзровень забеспячэння бяспекі і прыватнасці. Узнікае пытанне, калі Аўстралія выкарыстала рашэння 4G ад Huawei, то чаму адмаўляецца ад 5G?

Па-трэцяе, сёння глабалізацыя стала ключавым аспектам, што вызначае працэсы сусветнай эканомікі. У кампаній, такіх як Huawei, Nokia, Ericsson, Apple і г.д., наладжаны падобныя глабальныя ланцужкі паставак, а вытворчыя лініі дзейнічаюць па падобных прынцыпах і завязаныя на Кітай. Нават калі Аўстралія цалкам забароніць кампаніі Huawei удзельнічаць у разгортванні сетак 5G і аддасць перавагу іншым пастаўшчыкам, большасць 5G-прылад будзе па-ранейшаму вырабляцца ў Кітаі.

Кібербяспека - толькі нагода для Аўстраліі зачыніць дзверы перад тварам Huawei. За гэтымі дзеяннямі крыюцца палітычныя і эканамічныя матывы, якія знаходзяцца на паверхні. Кітай даўно з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Аўстраліі. А ЗША выступаюць пастаўшчыком «парасона бяспекі» для гэтай краіны. Аўстралія спрабуе знайсці баланс паміж гэтымі двума знешнепалітычнымі фактарамі.

У Акце аб аўтарызацыі нацыянальнай абароны ЗША прама прапісаная забарона на выкарыстанне прадукцыі Huawei усімі ведамствамі амерыканскага ўрада, а таксама арганізацыямі, якія маюць сувязі з амерыканскім урадам.

Аўстралія, якая заўсёды кіравалася «рэкамендацыямі» ЗША ў пытаннях бяспекі, выкарыстоўваючы складаную палітычную сітуацыю на сусветнай арэне, не звяртаючы ўвагі, што яе дзеянні ідуць насуперак з адпаведнымі дамовамі і пагадненнямі аб двухбаковых інвестыцыях і свабодным гандлі, падпісанымі Кітаем і Аўстраліяй у 1988 і 2015 гадах, не задумваючыся пра інтарэсы аўстралійскіх спажыўцоў, на падставе «забеспячэння бяспекі» адмовіла Huawei у доступе на рынак. Паводле апошніх паведамленняў, гэтыя дзеянні ўжо прывялі да павышэння коштаў на паслугі мясцовых телекамунікацыйных кампаній.

Дзеянні аўстралійскага ўрада - гэта вялікая памылка. Лейтматывам кітайска-аўстралійскіх адносін павінны заставацца супрацоўніцтва, узаемная выгада і сумесны выйгрыш. У апошнія гады дзякуючы пастаянным намаганням, інвестыцыям і інавацыям Huawei заваявала выдатныя пазіцыі на аўстралійскім рынку. На аснове рашэнняў і паслуг кампаніі краіна правяла мадэрнізацыю телекам-сектара. Гэта пазітыўна паўплывала на развіццё эканомікі - бізнес і грамадства адчулі змены.

Дзелавыя ўзаемаадносіны ні ў якім разе нельга палітызаваць. Аўстралія, згодна з планамі, імкнецца дамагчыся значнага эканамічнага росту ў бліжэйшыя 10 гадоў дзякуючы рэформам у IT і тэлекамунікацыйным сегменце, сфарміраваць «лічбавую эканоміку». Эфектыўна зрабіць гэта будзе магчыма толькі перагледзеўшы палітыку, зноў адкрыўшы Huawei доступ да свайго рынку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040