Юрысконсульт Белага дома Д.Макган пойдзе ў адстаўку гэтай восенню
  2018-08-31 15:45:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Юрысконсульт Белага дома Дон Макган пойдзе са сваёй пасады восенню 2018 года. Пра гэта напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім Твітары.

Сенат правядзе галасаванне па зацвярджэнні кандыдатуры суддзі Брэта Кавана на пасаду ў Вярхоўным судзе ЗША. Неўзабаве пасля гэтага Д.Макган пакіне сваю пасаду. Амерыканскі лідар выказаў Д.Макгану ўдзячнасць за працу, але не назваў прычын адстаўкі і не паведаміў, хто заменіць яго на гэтай пасадзе.

Раней у жніўні амерыканскія СМІ паведамілі, што група па расследаванні меркаванага расійскага ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША на чале з пракурорам Робертам Мюлерам на працягу 30 гадзін дапытвала Д.Макгана. Апошні актыўна супрацоўнічае са следчымі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040