Беларускія выдавецтвы наладжваюць літаратурныя сувязі з кітайскімі калегамі
  2018-08-31 17:14:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнародная кінжная выстава, якая праходзіла ў Пекіне ў канцы жніўня, сабрала на сваёй пляцоўцы многія краіны. У тым ліку не ўпершыню завітала ў Кітай і дэлегацыя з Беларусі, якая лічыць, што літаратурныя сувязі, што сфарміраваліся паміж дзвюмя краінамі шмат гадоў таму, трэба працягваць і развіваць найлепшым чынам. Акрамя прэзентацыі ўласнай прадукцыі, сумесных праектаў, выдаўцы з Беларусі імкнуліся наладзіць доўгатэрміновыя кантакты з калегамі з розных выданняў Кітая.

Па выніках сустрэчы ў выдавецтве FLTRP Пекінскага ўніверсітэта вывучэння замежных моў кіраўнік кітайскага боку і дырэктар выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" Алесь Бадак падпісалі дамову пра выпуск серыі кніг "Канцэптуальныя пытанні кітайскай культуры". З беларускага боку была вылучана прапанова выдання беларускіх народных казак на кітайскай мове, якую выдавецтва Паднябеснай з цікавасцю прыняло да разгляду. Падрабязнасці сустрэчы і пра планы на будучыню мы гаворым з дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесем Бадаком.


Уладзімір Андрыевіч – кіраўнік выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» прызнаўся, што таксама бачыць вялікія магчымасці для супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі. Ён узгадаў пра творчасць вядомага перакладчыка і мастака Гаа Мана, у якога былі ўсталяваныя добрыя сувязі з беларускімі літаратарамі, у прыватнасці, з Максімам Танкам, Святланай Алексіевіч і іншымі. Гаа Ман у свой час першым пераклаў на кітайскую мову аповесць Нобелеўскага лаўрэата з Беларусі «Цынкавыя хлопчыкі», маляваў партрэты беларускіх паэтаў, у якіх пераасэнсоўваў і іх творчасць і паралелі з кітайскай пісьмовай культурай.

Уладзімір Андрыевіч выказаў перакананасць у плённым супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі ў літаратуры і выданні сумесных слоўнікаў, кніжак па гісторыі Беларусі, па культуры і традыцыях у перакладзе на кітайскую мову. Ён заўважыў, ўто паколькі народы абудзвюх краін усё больш цікавяцца адно адным, то ёсць вялікая прастора для сумесных праектаў. Пра гэта ў дэталях у нашай размове.


каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040