Пакістан занепакоены рашэннем ЗША аб адмене вылечэння яму 300 млн долараў дапамогі ў галіне бяспекі
  2018-09-03 16:56:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Пакістана Шах Мехмуд Курэшы ў нядзелю выказаў занепакоенасць рашэннем Пентагона аб адмене вылучэння яго краіне 300 млн долараў дапамогі ў галіне бяспекі, заявіўшы пра гатоўнасць правесці кансультацыі па гэтым пытанні з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеем. Паводле інфармацыі СМІ са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША, Вашынгтон прыняў рашэнне аб адмене дапамогі ў сувязі з тым, што Пакістан не прыняў "рашучых дзеянняў" у падтрымцы стратэгіі ЗША па Паўднёвай Азіі. Транш у 300 млн долараў -- толькі частка праграмы дапамогі, якой пазбаўляецца Ісламабад.

Ш.М.Курэшы на прэс-канферэнцыі назваў барацьбу з тэрарызмам агульным абавязкам Ісламабада і Вашынгтона, звярнуў увагу на вялікія ахвяры ў гэтай справе, якія нясуць сілы бяспекі Пакістана. Паводле яго слоў, адмененая праграма фінансавай падтрымкі – гэта не дапамога яго краіне, а кампенсацыя за страты, якія яна панесла падчас развязанай ЗША антытэрарыстычнай вайны.

Ш.М.Курэшы заявіў, што правядзе кансультацыі па гэтым пытанні з М.Пампеем і будзе імкнуцца палепшыць двухбаковыя адносіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040